Махэ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 18:
У [[477]] г. махэ накіравалі пасольства ў [[Кітай]] для заключэння ваеннага саюза супраць дзяржавы [[Кагуро]]. Хаця Кітай не падтрымаў махэ, зносіны паміж гэтым народам і імперыяй набылі сталы характар. Пасольствы суправаджаліся багатымі ўзаемнымі дарамі. Кітайцы апісвалі махэ як надзвычай ваяўнічых людзей, якія вялі войны з суседзямі, у тым ліку з Кагуро і [[кідані|кіданямі]]. [[Дынастыя Тан]] выкарыстоўвала воінаў махэ ў войнах супраць кіданяў і [[тыбетцы|тыбетцаў]]. У [[628]] г. землі Тудзіцы, аднаго з правадыроў махэ, былі па яго асабістай ініцыятыве ўключаны ў склад імперыі. Ён сам і яго сын атрымалі высакародныя тытулы.
 
У канцы [[VI стагоддзе|VI]] - пачатку [[VII стагоддзе|VII]] ст. з-за аслаблення Кітая і нападаў кіданяў махэ ўвайшлі ў саюз з Кагуро і [[цюркі|цюркамі]]. З [[598]] г. Кітай распачаў шэраг ваенных кампаній супраць саюзу Кагуро і махэ. Асабліва жорсткае паражэнне ад кітайцаў і цюркаў саюзнікі пацярпелі ў [[бітва|бітве]] пад крэпасцю Аншы, якая цягнулася 80 дзён. У [[668]] г. Кагуро пала. Частка плямён махэ пры гэтым распалася або трапіла ў палон да кітайцаў і іх саюзнікаў.
 
У [[698]] г. Да Цзажун, правадыр махэ і сын аднаго з палкаводцаў Кагуро, паўстаў супраць Кітая. Ён стварыў дзяржаву Чжэнь, якая ў [[VIII стагоддзе|VIII]] ст. атрымала назву [[Бахай]], а яе кіраўнікі атрымалі ад імператара высакародны тытул спадчынных уладароў-ванаў. У новай дзяржаве прадстаўнікі махэ занялі найбольш высокія пасады. Але пэўная частка махэ заставалася за межамі Бахай. Яны ўзгадваліся як саюзнікі Кітая і нават удзельнічалі ў вайне супраць Бахай.
 
У [[926]] г. кідані здолелі заваяваць Бахай. Відавочна, частка махэ пры гэтым выратавалася ў землях [[Сіхатэ-Алінь]] і ўздоўж [[Амур]]а. Яны ўдзельнічалі ў фарміраванні мясцовых тунгускіх народаў, а таксама [[чжурчжэні|чжурчжэняў]]. Роды, якія вялі спадчыну ад махэ, сустракаліся сярод [[нанайцы|нанайцаў]]. Нашчадкамі махэ некаторыя даследчыкі лічаць [[удэгейцы|удэгейцаў]].
 
==Культура==
Махэ падзяляліся на некалькі племянных або тэрытарыяльных аб'яднанняў (''махэ сумо'', ''махэ хэйшуй'', ''махэ байшань'', ''махэ аньцзюй'', ''махэ гудо'', ''махэ гушы'' і інш.), на чале якіх стаялі правадыры. Іх улада перадавалася па спадчыне ад бацькі да сына.
 
[[Кітай]]цы лічылі, што галоўным заняткам махэ было [[паляванне]] з [[лук]]ам. Навершы стрэл яны ладзілі з каменю і абмазвалі расліннай атрутай. У [[477]] г. пасол махэ падараваў такія стрэлы імператару Кітая. Сярод іншых заняткаў узгадвалася [[жывёлагадоўля]]. Махэ разводзілі [[Свойская свіння|свінняў]] і [[конь|коней]]. [[археалогія|Археалагічныя]] матэрыялы сведчаць пра тое, што махэ займаліся [[земляробства]]м.
 
Жытлы будавалі [[зямлянка]]вага тыпу, часта паглыбленыя. Археолагі выявілі вакол паселішчаў махэ моцныя абарончыя збудаванні. Жанчыны апраналіся ў халаты з тканін, мужчыны - у халаты са скур [[Сабака свойскі|сабак]] і свінняў. Мужчыны мелі доўгія валасы, якія запляталі ў косы. Воіны ўпрыгожвалі прычоскі і [[капялюш]]ы сімвалічнымі рэчамі (клыкамі кабаноў, пер'ем, хвастамі жывёл), што дазваляла адрозніваць у сутычках сваіх саюзнікаў. Кітайцы называлі махэ добрымі пешымі воінамі, але таксама ўзгадвалі і пра конніцу.
Радок 37:
 
[[Катэгорыя:Зніклыя народы]]
[[Катэгорыя:Тунгуса-Маньчжурскіяманьчжурскія народы]]
[[Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі]]