Іван Усцінавіч Здановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
афармленне
Радок 7:
|апісанне =
|імя пры нараджэнні=
|род дзейнасці = лекар, грамадскі дзеяч, дабрачынец
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
Радок 28:
 
== Пачатак працы ==
Іван Здановіч нарадзіўся ў сям'ісям’і выкладчыка [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай духоўнай семінарыі]] Іўсціна Ігнатавіча Здановіча. Рэдкае імя бацькі прычынілася розначытанням у напісанні імя па бацьку: Іван Усцінавіч (найбольш распаўсюджаны варыянт), Іван Іўсцінавіч і нават Іван Юсцінавіч.
 
Скончыўшы [[Мінская мужчынская гімназія|Мінскую гімназію]], Здановіч паступіў у кіеўскі [[Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі|Універсітэт Святога Уладзіміра]], затым некалькі гадоў стажыраваўся ў Еўропе, дзе вывучаў [[масаж]] і аздараўленчую гімнастыку. Вярнуўшыся ў Мінск, ажаніўся з Мартай Эразмаўнай Кабельскай, у 1890 годзе ў іх нарадзілася дачка Тамара.
Радок 37:
 
== Вучылішча для сляпых ==
Упершыню прапанова стварэння вучылішча для сляпых дзяцей прагучала ў 1893 годзе, але мінскія гарадскія ўлады не мелі для гэтага сродкаў. Здановіч адправіўся ў Пецярбург і сустрэўся з Канстанцінам Карлавічам Гротам — вядомым дабрачынцам, заснавальнікам і кіраўніком Папячыцельства пра сляпых. Быў арганізаваны збор сродкаў і сярод заможных мінчан. Урэшце вучылішча было адкрыта ў 1897 годзе і да 1901 года размяшчалася ў сціснутых умовах у доме Пржаляскоўскага на Захар'еўскайЗахар’еўскай вуліцы (дом захаваўся, сучасны адрас — [[Вуліца Савецкая, Мінск|вул. Савецкая]], 12).
 
Пасля таго, як Галоўнае папячыцельства пра сляпых дало беспрацэнтную пазыку з выплатай у растэрміноўку на 16 гадоў у памеры 3500 рублёў, стала магчымым набыць участак зямлі ў 1616 квадратных сажняў (прыкладна 7300 кв.м.) і стары дом<ref>О. Ждан. «День белой трости». «Неман» № 8, 1995. С. 202—223.</ref>. Дом знаходзіўся на Захар'еўскайЗахар’еўскай вуліцы амаль насупраць дома Пржаляскоўскага (цяпер на гэтым месцы левае крыло [[Дом урада, Мінск|Дома ўрада]]), а ўчастак паблізу — на Трубнай вуліцы (цяпер гэта [[Вуліца Берсана, Мінск|вуліца Берсана]]).
 
У будынак вучылішча былі праведзены электрычнасць і водаправод. У некаторых публікацыях сцвярджаюць нават, што такое было ўпершыню ў Мінску, але гэта, вядома, перабольшанне, бо дамы з электра- і водазабеспячэннем былі ў горадзе і раней, але для пачатку XX ст. дасягненне несумненна значнае. Акрамя таго, Здановіч арганізаваў у будынку вучылішча біялагічную ачыстку сцёкавых водаў.
Радок 45:
На вучылішчным участку былі лазня з пральняй, каменная лядоўня, якая замяняла халадзільнік. Там жа была пабудавана царква «Усіх Тужлівых Радасць», асвечаная ў лістападзе 1907 года, прычым уся мастацкая разьба была выканана або самім Здановічам, або паводле яго эскізаў. Газета «Мінскае слова» пісала: «З сякерай у руцэ ён паказваў цесляру, як рубіць вугал. Калі ён браўся за разец, то ў яго выходзілі мастацкія рэчы, скульптурныя творы і мастацкія творы, якія былі сапраўдным упрыгожваннем мясцовых выстаў»<ref>Г. А. Кандыбор. Иван Устинович Зданович — выдающийся деятель госпитальной медицины. Материалы XI республиканской научной конференции по истории медицины и фармации, 3 ноября 2009 г., Витебск. С. 145—146.</ref>.
[[Файл:1915_Училище_для_слепых_детей.jpg|безрамкі|З «Памятнай кніжкі Мінскай губерні на 1915 год»]]
Вучэбная праграма ўключала Закон Божы, рускую мову, арыфметыку, гісторыю, геаграфію і заалогію. Асаблівая ўвага давалася спевам. Каб атрымаць дадатковыя сродкі на ўтрыманне вучылішча і даць невідушчым дзецям з бедных сем'яўсем’яў спецыяльнасць, якая дазволіла б ім у будучыні пракарміць сябе, выхаванцаў навучалі кошыкавай і шчотачнай вытворчасці. Кошыкі, шчоткі, а таксама мэбля прадаваліся ў адмысловай краме пры вучылішчы, часам выконвалі нават прыватныя заказы, што кажа пра высокае прафесійнае майстэрства<ref>А. А. Зорко. «Первая в Беларуси школа для обучения грамоте слепых детей и её основатель врач И. У. Зданович». «Сестринское дело, здравоохранение, история медицины: проблемы и перспективы: сборник статей». О «Гродненский государственный медицинский университет», Общественное объединение средних медицинских работников Гродненской области. С. 106—110.</ref>. «Ганаровым членам» была Любоў Аляксандраўна Гірс — жонка губернатара [[Аляксей Фёдаравіч Гірс|А. Ф. Гірса]], так Здановіч забяспечваў афіцыйную падтрымку свайго пачынання.
 
У 1904 годзе «за выдатныя заслугі ў справе ўстановы Мінскага таварыства сляпых і за нястомныя бязвыплатныя працы на пасадзе дырэктара названага вучылішча» лекар атрымаў асабістую падзяку ўдовай імператрыцы Марыі Фёдараўны.
Радок 59:
 
== Апошнія гады ==
У 1904 годзе доктар Здановіч стаў галоўным лекарам Губернскай земскай бальніцы. У бальніцы з'явіласяз’явілася лабараторыя для бактэрыялагічных даследаванняў, ўстаноўлена навінка таго часу — рэнтген-апарат, набыты новы хірургічны інвентар. Здановіч заставаўся на чале бальніцы да канца сваіх дзён.
 
Каб спрыяць распаўсюджванню цвярозага ладу жыцця, Здановіч стварыў на Траецкай гары, паблізу бальніцы, галоўным лекарам якой ён быў, народную чайную. Актыўна займаўся палітыкай, прычым погляды меў правыя. Ён быў галосным гарадской думы, кіраўніком Мінскага аддзела «[[Саюз 17 кастрычніка|Саюза 17 кастрычніка]]»<ref>К. М. Бондаренко. Союз 17 октября на Беларуси в 1905—1907 гг.". Кулешовские чтения : материалы научно-практической конференции: тезисы докладов. — Могилев, 2001. С. 135—137.</ref>, членам выдавецкага савета і актыўным супрацоўнікам газеты «[[Минское слово (1906)|Минская речь]]», пасля пераназванай у «Минское слова».
 
Пісаў Здановіч і навукова-папулярныя артыкулы, супрацоўнічаў з часопісам «Самаадукацыя», які выдаваўся на пачатку XX ст. у Санкт-Пецярбургу. Вось фрагмент аднаго з яго артыкулаў<ref>Д-ръ И. У. Здановичъ. О Жизни. (Ничтожныя мысли о великомъ). С.Петербургъ, «С.-Петербургская Электропечатня», 1902. Отдельные оттиски из «Самообразование» 1902 № 30-33.</ref>:
<blockquote>Не цар прыроды чалавек, а благое паводле намераў дзіця яе. Зямля, якая нарадзіла чалавека, вартая лепшай любові яго… і моцны той чалавек, хто любіць сваю зямлю і адданы ёй! Але ёсць драпежныя людзі: не любяць яны зямлі, якая стварыла іх, не вабіць іх лес шумам дрэваў, спевам птушак, не з любоўю глядзяць яны на кожнае дрэва — драпежныя пачуцці ў іх, думаючы пра тую нажыву, якую атрымаюць, калі зрубяць яго. Знішчыўшы вакол сябе ўсё, што толькі можна: лес, птушак, звяроў, нават забраўшыся ў нетры зямлі і адтуль узяўшы ўсё, што толькі можна ўзяць, чалавек кідае аб'едзеныаб’едзены ім участак зямлі і перасоўваецца на іншы, дзе яшчэ ёсць матэрыял для нажывы.</blockquote>
 
Іван Усцінавіч Здановіч раптоўна памер 11 (24) жніўня 1915 года а 2 гадзіне дня. Прычына смерці невядомая — магчыма, інфаркт, але, магчыма, і тыф, эпідэміі якога ў прыфрантавым горадзе здараліся нярэдка. Невядома і месца яго пахавання.
Радок 74:
У 1986 годзе ў Мінску была адкрыта школа № 188 для сляпых і са слабым зрокам дзяцей. У 1997 годзе ёй было прысвоена імя Івана Здановіча, пра што сведчыць памятная дошка на фасадзе (на жаль, год смерці паказаны няслушна — 1916 замест 1915).
 
Грамадскае аб'яднаннеаб’яднанне «[[Беларускае таварыства інвалідаў па зроку]]» заснавала нагрудны знак «Заслужаны дзеяч ГА „Белтіз“», у Палажэнні пра які, у прыватнасці, гаворыцца<ref>Постановление Пленума Центрального правления № 26, 25.05.2011 Об утверждении Положения о присвоении звания «Заслуженный деятель ОО „БелТИЗ“».</ref>: ''«Ніжняя частка нагруднага знака мае форму круглага вянка, які ўтвараецца лаўровымі галінамі, дыяметрам 35 мм. На адным баку ніжняй частцы нагруднага знака размешчаны барэльеф І. У. Здановіча, гуманіста і асветніка канца 19 — пачатку 20 стагоддзя, па ініцыятыве якога было адкрыта першае ў гісторыі Беларусі вучылішча для сляпых, і подпіс „I. У. Здановіч“»''.
 
{{зноскі}}
Радок 87:
{{DEFAULTSORT:Здановіч Іван Усцінавіч}}
 
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені]]
[[Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Постаці Мінска]]