Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 23 лютага 1891 года ў вёсцы Алексінічы Сенненскага павета Магілёўскай губерніі, цяпер Сенненскі раён Віцебскай вобласці ў сям’і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў [[Магілёўская духоўная семінарыя|Магілёўскай духоўнай семінарыі]]. У 1917 скончыў [[Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут]]. Быў накіраваны ў [[Петраградскі ўніверсітэт]] для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за недохопу матэрыяльных сродкаў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у [[Адэса|Адэсу]]. З 1921 у [[БССР]]. Публікавацца пачаў у 1921. Актыўна выступаў у друку як крытык і даследчык [[Беларуская літаратура|беларускай літаратуры]]. З верасня 1921 з’яўляўся членам навукова-тэрміналагічнай камісіі, з лютага 1922 — навуковым супрацоўнікам, а з 1925 — правадзейным членам [[Інбелкульт]]а; з 1929 — правадзейны член [[БелАН]]. Да 1936 г. працаваў ў [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытуце літаратуры]] [[БелАН]]<ref>Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. — Мн., 1992. С. 86—87</ref>.
 
У 1921—1926 выкладаў беларускую літаратуру ў МБПТ. З лютага 1922 працаваў у [[БДУ]]: дацэнт, з кастрычніка 1926 — прафесар. У маі 1926 г. стаў дэканам педагагічнага факультэта.