Іўдаізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Спасылкі: афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
== Гісторыя ==
{{Рэлігія}}
Тэрмін паходзіць ад назвы яўрэйскага племяннога аб'яднанняаб’яднання Іуды, якое было самым шматлікім сярод усіх 12 яўрэскіх плямён («дванаццаці кален ізраілевых»), а ў канцы ХІ ст. да н.э. стала пануючым. Іўдаізм адыграў галоўную ролю ў станаўленні старажытнай дзяржавы — [[Ізраільскае царства|Ізраільска-Іўдзейскага царства]] (X ст. да н.э.). Цэнтрам іўдаізму ў I тыс. да н.э. быў Іерусалімскі храм (у [[586 да н.э.]] зруйнаваны вавіланянамі, адбудаваны; у [[70]] н.э. зруйнаваны канчаткова рымлянамі). У перыяд Другога Храма найбольш поўным выражэннем іўдаізму стала Галаха — сукупнасць законаў, якія вызначаюць рэлігійнае жыццё яўрэяў. Ва ўмовах рымскага прыгнёту (І ст. да н.э. — І ст. н.э.) сфарміравалася вучэнне аб будучым прыходзе Месіі — збавіцеля з роду [[Давыд, цар ізраільска-іудзейскі|Давіда]], які павінен адрадзіць Ізраільска-Іудзейскае царства. Пасля зруйнавання Другога Храма рэлігійнае жыццё іўдзеяў засяродзілася вакол сінагог, рэлігійнымі кіраўнікамі сталі законавучыцелі — рабіны, якія не маюць такой складанай іерархіі, як хрысціянскія свяшчэннаслужыцелі.
 
Да V ст. склалася другая па значэнні крыніца іўдаізму — [[Талмуд]], дзе сабраны ўсе дагматычныя, рэлігійна-этычныя і прававыя палажэнні, рэгламентуюцца складаная абраднасць і нормы паводзін кожнага верніка. 3 пашырэннем хрысціянапва (з IV ст. дзяржаўная рэлігія Рымскай імперыі) і ісламу (VII ст.), якія бяруць пачатак у іўдаізме, узнік іх канфлікт: яўрэйства адмовілася прызнаць прэтэнзіі гэтых рэлігій на новыя ісціны і разглядала іх як скажэнне іўдаізму; тыя, са свайго боку, ставіліся да іўдаізму як да нейкага гістарычнага рудымента і богаадступніцтва. Доўгі час нормы Галахі садзейнічалі ізаляванасці яўрэяў сярод іншаэтнічнага і іншаканфесійнага насельніцтва ў дыяспары. У ХІХ ст. ў сувязі з эмансіпацыяй яўрэяў (ураўнаванне ў правах з астатнім насельніцтвам) у шэрагу заходнееўрапейскіх краін узнікла супярэчнасць паміж неабходнасцю захавання вернасці іўдаізму і інтэграцыяй у навакольнае культурнае асяроддзе. Вынікам гэтага стала з'яўленнез’яўленне новых кірункаў у іўдаізме, адрозненні паміж якімі вызначаюцца адносінамі да Галахі: выкананне ўсіх яе патрабаванняў абвяшчае артадаксальны іўдаізм; за сінтэз традыцый з паступовымі рэформамі выстунае кансерватыўны іўдаізм; адмаўленне ад прызнання бясспрэчнасці законаў Галахі і выкананне толькі яе асобных палажэнняў характарызуе рэфармісцкі (прагрэсісцкі) іўдаізм.
 
У рэлігіязнаўстве прынята адрозніваць у развіцці іўдаізму тры гістарычных перыяды: храмавы (у перыяд існавання [[Іерусалімскі храм|Іерусалімскага храма]]), талмудысцкі і рабінастычны (з VI стагоддзя па цяперашні час)<ref>[http://www.religio.ru/lecsicon/09/237.html Іўдаізм] на сайце «Мір рэлігій»</ref>. Сучасны [[артадаксальны іўдаізм]] склаўся на аснове руху [[фарысеі|фарысеяў]] (прушым), які ўзнік у эпоху росквіту [[Макавеі|Макавеяў]] ([[2 стагоддзе да н.э.]]). У сучасным іўдаізме няма адзінага і агульнапрызнанага інстытута альбо асобы, якая мае аўтарытэт крыніцы права, настаўніцтва ці ўлады. Крыніцы права ([[Галах]]) сучаснага артадаксальнага іўдаізму ёсць [[Танах]] ([[Тора|Пісьмовая Тора]]) і [[Талмуд]] ([[Вусная Тора]]). Галах рэгулюе, у прыватнасці, тыя сферы жыцця яўрэяў, якія ў іншых прававых сістэмах рэгулююцца крымінальным, грамадзянскім, сямейным, карпаратыўным і звычайным правам.
Радок 15 ⟶ 16:
[[Выява:Menora.svg|thumb|180px|[[Менора]]]]
{{Асноўны артыкул|Рэлігійныя сімвалы}}
У істотным сэнсе, [[сімвал веры|сімвалічнае значэнне]] ў іўдаізме маюць малітва [[Шма]] і захаванне [[шабат]]а і [[кашрут]]а, нашэнне галаўнога ўбору [[ярмолка|кіпы]]<ref>[http://www.eleven.co.il/article/13962 «Субота»] — артыкул з Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі</ref>. Адзін са знешніх знакаў іўдаізму з [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] — шасціканцовая [[Зорка Давіда]]<ref>[http://www.eleven.co.il/article/12556 «Маген Давід»] — артыкул з Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі</ref>. Больш старажытным сімвалам іўдаізму з'яўляеццаз’яўляецца сямісвечнік [[менора]], які, згодна з [[Біблія]]й і традыцыяй, стаяў у [[Скінія|Скініі]] і [[Іерусалімскі храм|Іерусалімскім храме]]. Дзве размешчаныя побач прамавугольныя [[Скрыжалі Запавету|скрыжалі]] з закругленай верхняй гранню таксама з'яўляюццаз’яўляюцца сімвалам іўдаізму, часцяком сустракаючыся ў арнаменце і дэкарацыях сінагог. Часам на скрыжалях выгравіраваны дзесяць запаветаў, у поўнай альбо скарочанай форме, альбо 10 першых літр [[Яўрэйскі алфавіт|яўрэйскага алфавіта]], служачых для сімвалічнай нумарацыі запаветаў.
 
Біблія таксама апісвае сцягі кожнага з [[12 каленаў Ізраілевых|дванаццаці каленаў]]. Паколькі традыцыйна лічыцца, што сучасныя яўрэі, у асноўным паходзяць з [[Калена Іудава|калена Іуды]] і існавалага на яго тэрыторыі [[Іўдзейскае царства|Іўдзейскага царства]], [[Леў, міфалогія|леў]] ёсць сімвал гэтага племені, а таксама з'яўляеццаз’яўляецца адным з сімвалаў іўдаізму. Часам леў малюецца з царскім скіпэтрам — знакам царскай улады, якой надзяліў гэта калена ў сваім прароцтве прабацька [[Якаў (патрыярх)|Якаў]]. Таксама сустракаюцца выявы двух ільвоў, па абодва бакі ад скрыжаляў, як быццам стаючы на варце запаветаў.
 
== Гл. таксама ==
Радок 31 ⟶ 32:
{{Commons|Category:Judaism}}
 
{{Яўрэйства}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Іўдаізм| ]]
[[Катэгорыя:Плыні ў іўдаізме| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]