Эндакрынная сістэма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Illu endocrine system.png|thumb|Галоўныя залозы ўнутранай сакрэцыі (злева  — [[мужчына]], справа  — [[жанчына]]): '''1.''' [[Эпіфіз]] (адносяць да [[дыфузная эндакрынная сістэма|дыфузнай эндакрыннай сістэме]]) '''2.''' [[Гіпофіз]] '''3.''' [[Шчытападобная залоза]] '''4.''' [[Тымус]] '''5.''' [[Наднырачнік]] '''6.''' [[Падстраўнікавая залоза]] '''7.''' [[Яечнік]] '''8.''' [[Семяннік]]]]
'''Эндакрынная сістэма'''  — сістэма рэгуляцыі дзейнасці ўнутраных органаў пры дапамозе [[гармоны|гармонаў]]. Яе ўтварае група [[орган, біялогія|органаў]], што выпрацоўваюць біялагічна актыўныя рэчывы (гармоны) і выдзяляюць іх у [[кроў]] і [[лімфа|лімфу]].
 
Падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя і ажыццяўленне асноўных жыццёвых функцый адбываецца пры ўдзеле біялагічна актыўных рэчываў. Так, гармоны ўтвараюцца ў [[залозы ўнутранай сакрэцыі|залозах унутранай сакрэцыі]] і дастаўляюцца крывёй да ўсіх [[тканка|тканак]] і органаў чалавечага цела. Звязваючыся з рэцэптарамі [[клетка|клетак]], гармоны змяняюць функцыянальную актыўнасць розных тканак, падладкоўваючы яе пад запыты арганізма. Акрамя таго, [[ныркі]], [[лёгкія]], [[страўнік]] і іншыя органы ўдзельнічаюць у выпрацоўцы гармонаў, якія аказваюць не толькі мясцовае ўздзеянне, але і ініцыіруюць утварэнне гармонаў у іншых органах і залозах.
Радок 6:
Эндакрынная сістэма ўключае залозы ўнутранай сакрэцыі ([[гіпофіз]], [[шчытападобная залоза|шчытападобную залозу]], [[наднырачнікі]] і інш.). Яны выпрацоўваюць і выдзяляюць у кроў біялагічна актыўныя рэчывы, якія выконваюць функцыю рэгуляцыі практычна ўсіх працэсаў жыццядзейнасці. Залозы ўнутранай сакрэцыі ўтвараюць усе [[стэроідныя гармоны]], гармоны шчытападобнай залозы і многія [[пептыдныя гармоны]]. Дыфузная эндакрынная сістэма прадстаўлена рассеянымі па ўсім арганізме эндакрыннымі клеткамі, якія прадуцыруюць гармоны. Практычна ў кожнай тканцы арганізму змяшчаюцца эндакрынныя клеткі.
 
У клетках гіпофіза выпрацоўваюцца гармоны, якія ўплываюць на нервовую сістэму, кантралююць дзейнасць іншых залоз унутранай сакрэцыі, уздзейнічаюць на функцыі тканак і органаў. Некаторыя гармоны сінтэзуюцца ў арганізме незалежна ад уплыву гіпофіза. Да іх адносяцца [[інсулін]] і [[глюкагон]]  — гармоны [[падстраўнікавая залоза|падстраўнікавай залозы]]. Яны кантралююць узровень глюкозы ў крыві. [[Адрэналін]] і [[норадрэналін]]  — гармоны мазгавога рэчыва наднырачнікаў  — павышаюць крывяны ціск і стымулююць вугляводны абмен.
 
Вышэйшым цэнтрам рэгуляцыі дзейнасці эндакрыннай сістэмы з'яўляеццаз’яўляецца [[гіпаталамус]]  — аддзел прамежкавага мозга, цесна звязаны з гіпофізам. Разам з гіпаталамусам істотную ролю ў падтрыманні на аптымальным узроўні розных параметраў унутранага асяроддзя арганізма адыгрываюць і некаторыя прадукты абмену рэчываў.
 
== Літаратура ==
* Леанцюк А. Эндакрынная сістэма // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І.  — Мн.: БелЭн, 2004.
* Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко.  — 3-е выд.  — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.
 
== Спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Endocrine system}}
 
{{эндакрынная сістэма}}
{{Сістэмы органаў}}