Брыялогія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне, арфаграфія
Радок 8:
 
Уклад у яе развіццё зрабілі працы вучоных {{нп3|Рыхард Ветштайн|Р. Ветштайна|ru|Веттштейн, Рихард}} ([[Аўстрыя]]), {{нп3|Макс Фляйшэр|М. Фляйшэра|ru|Фляйшер, Макс (художник)}}, {{нп3|Карл фон Гёбель|К. Гёбеля|ru|Гёбель, Карл фон}} ([[Германія]]), {{нп3|Рудольф Маціяс Шустэр|Р. М. Шустэра|es|Rudolf M. Schuster}}, {{нп3|Барбара Джын Крэндал-Стотлер|Б. Крэндал-Стотлер|ru|Крэндалл-Стотлер, Барбара Джин}} ([[ЗША]]), {{нп3|Канстанцін Ігнатавіч Меер|К. І. Меера|ru|Мейер, Константин Игнатьевич}}, {{нп3|Барыс Міхайлавіч Казо-Палянскі|Б. М. Казо-Палянскага|ru|Козо-Полянский, Борис Михайлович}} ([[Расія]]), {{нп3|Дзмітрый Канстанцінавіч Зяроў|Д. К. Зярова|ru|Зеров, Дмитрий Константинович}} ([[Украіна]]) і інш.
 
== На Беларусі ==
На [[Беларусь|Беларусі]] вывучэнне відавога складу мохападобных пераважна [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і [[Палессе|Палесся]] пачалі ў канцы [[XIX стагоддзе|XIX]] — пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. А. М. Алексенка, К. Шафнагель, Я. Сепесфальві, [[Уладзімір Сямёнавіч Дактуроўскі|У. С. Дактуроўскі]] і інш. Больш шырока і мэтанакіравана брыяфлору ў [[1920-я]] гады даследавалі Л. І. Савіч-Любіцкая і інш., у [[1930-я]] гады — С. М. Цюрэмнаў, А. П. Підоплічка, А. С. Лазарэнка.
 
З [[1960-я|1960-х]] гадоў даследаванні па брыялогіі вядуць пераважна ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН Беларусі.
 
Вывучаецца відавы склад і дынаміка флоры мохападобных, асаблівасці іх эколага-цэнатычнага размеркавання і геаграфічнага пашырэння. Упершыню распрацавана цэласная канцэптуальная мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных з часу ўзнікнення пачатковых археганіятаў (Г. Ф. Рыкоўскі). Створана брыятэка з 20 тыс. узораў мохападобных.
 
Звесткі брыялогіі выкарыстоўваюць пры вызначэнні лесамеліярацыйнага фонду, ступені парушэння [[біяцэноз]]аў, забруджвання навакольнага асяроддзя, пры выкананні мерапрыемстваў па аптымізацыі ландшафтаў, перспектыўныя пры стварэнні замкнёных сістэм жыццезабеспячэння.
 
== Літаратура ==