Вольная Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
 
== Літаратура і мастацтва ==
Значнае месца ў газеце займаў літаратурна-мастацкі аддзел. На яе старонках упершыню надрукаваныя камедыі [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] «[[Залёты]]», «[[Пінская шляхта (п’еса)|Пінская шляхта]]» (у перакладзе на сучасную беларускую мову з «пінчуцкай гаворкі» Язэпа Лёсіка), верш «Пагоня», цыкл «На ціхім Дунаі», артыкул «Забыты шлях», гісторыка-этнаграфічны нарыс «Хто мы такія?» [[Максім Адамавіч Багдановіч|Максіма Багдановіча]]. З архіва Зямкевіча газета надрукавала верш [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] «Заходзіць сонца за горы», ананімныя вершы і апавяданні. У Вольнай Беларусі ўпершыню апублікаваныя першая рэдакцыя паэмы «[[Сымон-музыка]]» і раздзелы з паэмы «[[Новая зямля (паэма)|Новая зямля]]», драма «[[Антось Лата]]», вершы, апавяданні з цыкла «[[Казкі жыцця]]» [[Якуб Колас|Якуба Коласа]]. Актыўнымі супрацоўнікамі Вольнай Беларусі былі [[Змітрок Бядуля]] (друкаваў перадавіцы, артыкул «М. А. Багдановіч», «Галгофа», «Народ і інтэлігенцыя», нарысы «Прыфрантавы рубеж Беларусі», «Хрыстос уваскрос!», вершы, апавяданні), [[Алесь Гарун]], [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максім Гарэцкі]]. Друкаваліся творы [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|Альберта Паўловіча]], [[Зміцер Жылуновіч|Цішкі Гартнага]], [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]], [[Францішак Аляхновіч|Францішка Аляхновіча]], [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіяна Шантыра]], [[Канстанцыя Антонаўна Буйло|Канстанцыі Буйло]], [[Зоська Верас|Зоські Верас]], [[Міхайла Грамыка|Міхайлы Грамыкі]], [[Макар Краўцоў|Макара Краўцова]], пераклады з [[Украінская мова|украінскай]] (вершы [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]), [[Руская мова|рускай]] (апавяданне [[Максім Горкі|Максіма Горкага]] «Старая Ізергіль»), [[Польская мова|польскай]] (паэма «Чысты чацвер» [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]]) моў.
 
Газета мела сталую рубрыку «Беларускі тэатр», асвятляла дзейнасць [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага беларускага таварыства драмы і камедыі]], віленскага беларускага дзіцячага тэатра С. Корф, дзейнасць клубаў беларускай творчай інтэлігенцыі «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларуская хатка]]», Народнага дома імя Максіма Багдановіча, Беларускага таварыства «Цётка» імя Алаізы Пашкевіч-Цёткі, інфармавала пра гастролі тэатральных калектываў, друкавала тэатральныя рэцэнзіі і рэкламу.