Дом Ваньковічаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 23:
|Commons =
}}
{{не блытаць|Сядзіба Ваньковічаў, (Мінск)}}
 
'''Дом Ваньковічаў'''  — помнік палацава-сядзібнай архітэктуры, былы дом прадстаўнікоў [[Беларусь|беларускага]] [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]]. Гэтак жа дом звязаны з жыццём і творчасцю беларускага мастака [[Валянцін Ваньковіч|Валенція Ваньковіча]] ([[1800]]—[[1842]]). Месца размяшчэння — [[Рэспубліка Беларусь|РБ]], г. [[Мінск]], вул. Інтэрнацыянальная, 33А.<ref name="СНМинск">{{cite web|url=http://www.minsk-old-new.com/minsk-2741.htm |title= Дом-усадьба В.Ваньковича |author= |date=|work=Музеи|publisher= |accessdate=2011-04-10|lang=}}</ref>
 
== Гісторыя ==
У [[XVII]]—[[XVIII]] стагоддзях [[Род Ваньковічаў|Ваньковічам]] належала шмат [[юрыдыка|юрыдык]], пляцаў і дамоў у розных частках горада. У пісьмовых крыніцах XVIII стагоддзя ёсць звесткі аб тым, што Ваньковічам належаў і вялікі пляц з забудовай на [[Валоцкая вуліца|Валоцкай вуліцы]] (сучаснай Інтэрнацыянальнай вуліцы).
Дом пабудаваны ў канцы [[XVIII]] — першай палове [[XIX]] стст. у стылі [[Класіцызм, архітэктура|класіцызму]]. Размяшчаўся ў глыбіні двара, адгароджанага ад вуліцы агароджай з брамай, якія да нашага часу не захаваліся. Аднапавярховы прамавугольны (у плане драўляны) дом накрыты высокім вальмавым дахам з мансардай у цэнтры. Інтэр'ер быў дэкараваны кафлянымі печамі, якія да нашых дзён не захаваліся.
 
Мінская гарадская сядзіба, якая знаходзілася на рагу вуліц Валоцкай і [[Зыбіцкая вуліца|Зыбіцкай]], упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах канца [[XVIII]] — пачатку [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] як рэзідэнцыя [[род Друцкіх-Любецкіх|князёў Друцкіх-Любецкіх]]. Гэтая сядзіба была пазначана на праектным плане Мінска, які ў [[1797]] годзе падрыхтаваў [[мінскі губернскі архітэктар]] [[Фёдар Крамер|Фёдар (Тэадор) Крамер]], як новы аб’ект, прапанаваны для забудовы. Відаць, архітэктар Крамер і з’яўляецца аўтарам праекта гэтага сядзібнага комплексу, таму што ўсе астатнія новыя будынкі, якія планавалася пабудаваць згодна гэтага плана, былі спраектаваны менавіта ім. На іншых, больш позніх, планах горада канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў гэтая сядзіба ўжо зафіксавана як існуючая.
Гарадскі дом (Уладзіслаў Ваньковіч атрымаў у наваколлі Мінска 2894 дзесяціны зямлі, узвёў тры карчмы, якія давалі 320 рублёў гадавога даходу. У маёнтку Вялікая Сляпянка ён пабудаваў каменны дом) В. Ваньковіча не толькі помнік архітэктуры класіцызму, але і мемарыяльны аб'ект гісторыі беларускай культуры. У ім бывалі [[Ян Дамель]], [[Станіслаў Манюшка]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] — сучаснікі і сябры В. Ваньковіча.<ref name="СНМинск" />
 
[[12 верасня]] [[1811]] года князь [[Ануфрый Друцкі-Любецкі]] прадаў за 1 тысячу рублёў серабром свой дом з пляцам у горадзе Мінску па вуліцы Валоцкай пад № 131, які з даўніх часоў належыў яго продкам, вядомаму мінскаму літаратару, гісторыку і грамадскаму дзеячу [[Ян Ходзька|Яну Ходзьку]]. У дакументах на продаж сядзібы згадваецца не толькі галоўны сядзібны дом, але вялікая [[афіцына]] і розныя [[гаспадарчыя пабудовы]].
Археалагічныя раскопкі, якія правадзіліся ў [[1983]] годзе на тэрыторыі дома на Інтэрнацыянальнай, пацвердзілі час яго заснавання — канец [[XVIII]] ст. Пад будынкам знаходзяцца каменныя падзямеллі [[XVII]] стагоддзя, якія прыстасаваны пад склеп. Гэтак жа тут былі знойдзеныя: чарапіца канца [[XVIII]] ст., якой быў пакрыты дом, асколкі керамічных, жалезных і шкляных рэчаў таго часу. У [[1982]] г. пачалася рэстаўрацыя гэтага помніка.
 
У гэты ж час мастак [[Юзаф Пешка]] выканаў акварэльную замалёўку, на якой зафіксаваў амаль увесь сядзібны комплекс па вуліцы Валоцкай. Паводле гэтай акварэлі цэнтрам кампазіцыі сядзібы з’яўляўся вялікі аднапавярховы сядзібны дом у стылі [[класіцызм]]у. Перад домам знаходзіўся парадны двор — [[Курданёр|курданёр]], арганізаваны галоўным сядзібным будынкам і дзвюма [[афіцына]]мі, якія непасрэдна выходзілі на Валоцкую вуліцу. Збоку вуліцы была пабудавана каменная [[агароджа]] з вялікай уязной [[брама]]й. Архітэктурны комплекс сядзібы, які ў той час належаў Яну Ходьзку, добра праглядаўся з розных куткоў горада і адыгрываў значную ролю ў сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска.
 
У [[1818]] годзе Ян Ходзька мыў змушаны прадаць сваю сядзібу ў Мінску. У [[1840-я|1840-х]] гадах мінская рэзідэнцыя перайшла ва ўласнасць роду Ваньковічаў. 3 красавіка [[1846]] года гэту сядзібу выкупіў за 2050 рублёў серабром [[Эдвард Ваньковіч]], стрыечны брат мастака [[Валенцій Ваньковіч|Валенція Ваньковіча]]. Менавіта ў гэты час цалкам сфарміраваўся і архітэктурны комплекс сядзібы, на тэрыторыі якога акрамя галоўнага сядзібнага дома і двух афіцын знаходзіліся [[аранжарэя]], вялікая мураваная [[стайня]] а таксама іншыя гаспадарчыя пабудовы, жылы дом на вуліцы Зыбіцкай, [[фруктовы сад]] і невялікі [[пейзажны парк]] на рагу вуліц Валоцкай і Зыбіцкай. Цалкам планіровачная структура сядзібы была зафіксавана на падрабязным плане [[1848]] года.
 
Эдвард Ваньковіч прыклаў шмат намаганняў па рэканструкцыі ўсяго сядзібнага комплексу. У гэты ж час мінская сядзіба Ваньковічаў ператварылася ў своеасаблівы культурны цэнтр, дзе часта збіраліся прадстаўнікі мінскай дэмакратычнай інтэлігенцыі — пісьменнікі, мастакі, музыканты. У доме неаднаразова спыняўся яго блізкі сваяк Эдварда кампазітар [[Станіслаў Манюшка]]. Сюды часта заходзіў пісьменнік [[В. Дунін-Марцінкевіч|Дунін-Марцінкевіч]]. Бацька Станіслава Манюшкі — мастак аматар [[Чэслаў Манюшка]] таксама любіў бываць у сваіх мінскіх сваякоў. Ён нават зрабіў тут некалькі мінскіх пейзажных замалёвак.
 
Пасля смерці Эдварда Ваньковіча ў [[1872]] годзе сядзіба перайшла ў пажыццёвае валоданне да яго ўдавы [[Міхаліна з Манюшкаў|Міхаліны з роду Манюшкаў]]. У другой палове ХІХ стагоддзя сядзіба належала сынам Эдварда Ваньковіча - спачатку [[Уладзіслаў Ваньковіч|Уладзісла]]ву, а пасля яго смерці - [[Сігізмунд Ваньковіч|Сігізмунду]]. Апошнім уладальнікам мінскай сядзібы Ваньковічаў, амаль да 1920 года, з'яўляўся [[Пётр Ванькові]]ч, сын Сігізмунда.
 
У пачатку [[1920-я|1920-х]] гадоў усе будынкі сядзібы былі [[Нацыяналізацыя|нацыяналізаваны]], большасць памяшканняў прыстасавана пад [[камунальныя кватэры]].
 
У [[1947]] годзе мінскай сядзібе Ваньковічаў быў нададзены статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. У [[1980]] годзе прынята рашэнне аб [[музеефікацыя|музеефікацы]]і сядзібнага комплексу. Работы па аднаўленні страчаных будынкаў і рэстаўрацыі галоўнага сядзібнага дома доўжыліся да [[2010]] года.
 
На тэрыторыі сядзібы ўсталявана скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мастаку Віленцію Ваньковічу (скульптар [[Уладзімір Слабодчыкаў]]).
 
 
<!--
Дом пабудаваны ў канцы [[XVIII]]  — першай палове [[XIX]]  стст. у стылі [[Класіцызм, архітэктура|класіцызму]]. Размяшчаўся ў глыбіні двара, адгароджанага ад вуліцы агароджай з брамай, якія да нашага часу не захаваліся. Аднапавярховы прамавугольны (у плане драўляны) дом накрыты высокім вальмавым дахам з мансардай у цэнтры. Інтэр'ерІнтэр’ер быў дэкараваны кафлянымі печамі, якія да нашых дзён не захаваліся.
 
Гарадскі дом (Уладзіслаў Ваньковіч атрымаў у наваколлі Мінска 2894 дзесяціны зямлі, узвёў тры карчмы, якія давалі 320 рублёў гадавога даходу. У маёнтку Вялікая Сляпянка ён пабудаваў каменны дом) В. Ваньковіча не толькі помнік архітэктуры класіцызму, але і мемарыяльны аб'ектаб’ект гісторыі беларускай культуры. У ім бывалі [[Ян Дамель]], [[Станіслаў Манюшка]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]]  — сучаснікі і сябры В. Ваньковіча.<ref name="СНМинск" />
 
Археалагічныя раскопкі, якія правадзіліся ў [[1983]] годзе на тэрыторыі дома на Інтэрнацыянальнай, пацвердзілі час яго заснавання  — канец [[XVIII]] ст. Пад будынкам знаходзяцца каменныя падзямеллі [[XVII]] стагоддзя, якія прыстасаваны пад склеп. Гэтак жа тут былі знойдзеныя: чарапіца канца [[XVIII]] ст., якой быў пакрыты дом, асколкі керамічных, жалезных і шкляных рэчаў таго часу. У [[1982]]  г. пачалася рэстаўрацыя гэтага помніка.
 
У [[2000]] годзе, да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча, музей быў адкрыты пасля рэстаўрацыі.<ref>{{cite web|url= http://minsk.gov.by/ru/org/3013/|title= Дом-музей Ваньковичей |author= |date=|work=Каталог организаций|publisher= Официальный интернет-портал Минского горисполкома|accessdate=2011-04-10|lang=}}</ref> Да гэтай даты было прымеркавана адкрыццё ў сядзібным доме пастаяннай экспазіцыі, якая дае магчымасць пазнаёміцца ​​з працамі В. Ваньковіча і культурай беларускай сядзібы першай паловы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]].<ref name="ДВ">{{cite web|url= http://vankovich.iatp.by/|title=Музей Ваньковичей. Культура и искусство первой половины XIX века |author= |date=|work=|publisher=Сайт Музея |accessdate=2011-04-10|lang=}}</ref>
 
Адноўлена сама сядзіба: пабудаваны флігель упраўляючага, брама, устаноўлены [[помнік Валенцію Ваньковічу, Мінск|помнік Валенцію Ваньковічу]].
-->
 
== Архітэктура ==
Комплекс уключае сядзібны дом у стылі [[класіцызм]]у, две афіцыны, гаспадарчыя пабудовы, фруктовы сад. Сядзібны дом (вул. Інтэрнацыянальная, 33)  — аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак (у пачатку XIX ст. частка паўночна-заходняй сцяны была мураванай) пастаўлены на каменны падмурак і накрыты высокім [[вальмавы дах|вальмавым дахам]], сцены атынкаваны. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўднёва-ўсходні фасад вылучаў васьмікалонны [[порцік]] з цэнтральным уваходам, завершаны трохвугольным [[франтон]]ам з паўцыркульным акном. Аналагічны порцік меў і паўночна-заходні фасад. Рытм фасадаў ствараецца прамавугольнымі вокнамі ў абрамленні простых [[ліштва]]ў і [[Лапатка, архітэктура|лапатак]]. Планіроўка [[анфілада|анфіладна]]-калідорная. У інтэр'ерыінтэр’еры былі печы, дэкарыраваныя кафельнымі пліткамі. Сядзібны домі две афіцыны ўтваралі парадны [[курданёр|двор-курданёр]]. Паўднёва-заходняя афіцына (№  33а)  — мураваная, двухпавярховая, прамавугольная ў плане, накрытая аднасхільным дахам. Паўночна-ўсходняя афіцына  — двухпавярховая, прамавугольная ў плане, накрытая [[вальмавы дах|вальмавым дахам]]. У цэнтры яе паўночна-ўсходняга фасада знаходзіўся пяцігранны [[эркер]] з вежападобным завяршэннем. Афіцына была зруйнава, адноўлена ў пачатку [[XXI ст.]] Захавалася шырокая праезная [[брама]]<ref name="ДБ">{{крыніцы/Дойлідства Беларусі|}}</ref>.
 
== Экспазіцыі музея ==
[[Файл:Ян Рустэм. Партрэт Аляксандра Манюшкі.jpg|250px|міні|злева|[[Ян Рустэм]]. Партрэт Аляксандра Манюшкі, 1816]]
У некалькіх залах дома-музея размяшчаецца унікальная калекцыя сядзібнага партрэта канца XVII—XIX  стст., якая дапаўняе ўяўленні аб значнай ролі сядзібы ў развіцці культуры Беларусі гэтага перыяду. У доме-музеі экспануюцца архіўныя дакументы, фатаграфіі жывапісных палотнаў, сапраўдныя творы жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праходзяць вечары рамансаў і камернай музыкі.
 
{{зноскі}}
 
== ГлядзіцеГл. таксама ==
* [[Спіс музеяў Мінска]]
 
== Спасылкі ==
{{ГККРБ|711Е000001}}
* [http://vankovich.iatp.by/ Сайт музея]
* [http://szliachta.org/p02_by/vankovcz_siadziba01-05/vankovcz_siadziba01.html Гарадская сядзіба Ваньковічаў ў Юркавым куточку]
* [http://www.minsk-old-new.com/minsk-2741.htm Аб музеі на сайце «Стары-новы Мінск»]