Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Лондан: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up з дапамогай AWB |
clean up з дапамогай AWB |
||
Радок 1:
{{Вайсковае збудаваньне
| Назва = Дзьвінская фартэцыя
| Арыгінальная назва = Daugavpils cietoksnis
| Выява = Даугавпилсская крепость с высоты птичего полета — Daugavpils fortress bird's eye view — panoramio.jpg
|
| Апісаньне выявы = Від з вышыні птушынага палёту
|
| Зьяўляецца часткай =
| Месцазнаходжаньне = [[Дзьвінск]]
| Тып = [[фартэцыя]]
| Пабудаваны =
|
| Пабудаванае =
|
| Будаўнік =
| Матэрыялы =
| Вышыня =
| Час выкарыстаньня =
| Разбураны =
| Разбураная =
|
|
| Стан = падлягае рэстаўрацыі
| Уласьнік =
| Адкрыты для наведваньня = так
| Кіраваўся =
| Гарнізон =
| Кіраўнік =
| Былыя кіраўнікі =
| Заваёўнікі =
| Бітвы =
| Падзеі =
| Шырата паўшар’е = паўночнае
| Шырата градусаў = 55
| Шырата хвілінаў = 53
| Шырата сэкундаў = 11
| Даўгата паўшар’е = усходняе
| Даўгата градусаў = 26
| Даўгата хвілінаў = 29
| Даўгата сэкундаў = 42
| Пазыцыя подпісу на мапе =
| Водступ подпісу на мапе =
}}
'''Дзьві́нская''', або '''Дынабу́рская фартэ́цыя''' ({{Мова-lv|Daugavpils cietoksnis, Dinaburgas cietoksnis}}) — [[Фартыфікацыя|фартыфікацыйнае збудаваньне]] пачатку XIX стагодзьдзя ў [[Дзьвінск]]у ([[Латвія]]). Будаўніцтва цалкам скончылася ў 1878 року праз пастаянныя перашкоды. Помнік местабудаўніцтва і архітэктуры дзяржаўнага значэньня Латвіі.
У былым арсэнале цьвердзі цяпер дзейнічае [[Мастацкі цэнтар Марка Ротка]].
==
У 1810 року расейскі імпэратар [[Аляксандар I (расейскі імпэратар)|Аляксандар I]] напярэдадні [[Француска-расейская вайна 1812 году|вайны з Францыяй]] загадаў пачаць будову цьвердзі з мэтай умацаваньня мяжы. Кіраваў працамі вайсковы інжынэр генэрал {{Не перакладзена|Ягор Гекель|Я. Ф. Гекель|ru|Гекель, Егор Фёдорович}}. Будаўніцтва вялося ў дзьве зьмены, працавалі 10 000 работнікаў.
У 1812 францускае падразьдзяленьне лікам 24 000 пад даводзтвам маршала [[Нікаля Шарль Удыно|Нікаля Удыно]] захапіла крэпасьць.
Далейшыя працы пасьля адваёвы фартэцыі адбываліся пад кіраўніцтвам спэцыялістаў Інжынэрнага дэпартамэнту Вайсковага міністэрства.
У 1830 року фартэцыя з сувязі з пачаткам [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага польскага паўстаньня]] была пераведзеная на ваенны стан. {{Дата ў старым стылі|24 сакавіка|1831|4 красавіка}} на здушэньне паўстанцаў выйшлі батальёны егерскіх палкоў. У другой палове 1831 року ў фартэцыю перанесены артылерыйскі арсэнал зь Вільні.
{{Дата ў старым стылі|21 траўня|1833|2 чэрвеня}} ў прысутнасьці імпэратара [[Мікалай I (расейскі імпэратар)|Мікалай I]] і найвышэйшага духавенства Расеі адбылося асьвячэньне фартэцыі.
У 1863 року ў сувязі з [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|чарговым паўстаньнем]] Дынабурская фартэцыя зноў пераведзеная на ваенны стан, з Рэвельскай (цяпер [[Талін]]) фартэцыі дзеля ўмацаваньня ў яе перавезеныя 258 гарматаў розных калібраў і відаў.
У 1860-я — 1870-я рокі былі выкананыя працы па пракладцы вадаправоду, будаўніцтве водапад’ёмнай вежы з паравой машынай і помпай, забрукаваньні ўсіх вуліцаў і асобных унутраных двароў. Будаўнічыя працы працягваліся да 1878 року.
{{Дата ў старым стылі|6 сьнежня|1869|18 сьнежня}} ў фартэцыі быў заснаваны дзіцячы прытулак імя вялікага князя Мікалая Аляксандравіча для сіротаў і салдацкіх дзяцей, якія ў працоўны час заставаліся без бацькоўскага нагляду. З 1875 пачаў дзейнасьць Дынабурскі мясцовы камітэт Расейскага таварыства Чырвонага Крыжа. У 1881 у фартэцыі створаная дзяржаўная тэлеграфная станцыя.
У 1887 року створаная крэпасная пажарная каманда і крэпасная жандарская каманда. Абедзьве скасаваныя ў 1914 року.
{{Дата ў старым стылі|12 красавіка|1897|24 красавіка}} фартэцыя стала фартэцыяй-складам. У 1912 року ўведзенае электрычнае асьвятленьне.
У 1914 року пераведзеная на вайсковы стан. {{Дата ў старым стылі|23 ліпеня|1914|4 жніўня}} створаная Дзьвінская вайсковая акруга.
Пасьля атрыманьня Латвіяй незалежнасьці ў 1920 року ў фартэцыі разьмясьціліся палкі латвійскай Зэмгальскай дывізіі ды «[[Vickers Limited|Вікерсы]]» танкавай роты.
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] нямецкія ўлады стварылі тут [[Шталяг|лягер для савецкіх ваеннапалонных]] Шталяг 340.
У 1948—1993 ў фартэцыі дзейнічала Дзьвінская вышэйшая авіяцыйная інжынэрная вучэльня. У 1998 фартэцыя была перададзеная ва ўпраўленьне Дзяржаўнага агенцтва нерухомасьці Латвіі.
== Архітэктура ==
[[Файл:RothkoCenter1.jpg|значак|зьлева|Артылерыйскі арсэнал]]
Крэпасьць разьмешчаная па абодва берагі ракі Дзьвіны. Манумэнтальная фартыфікацыйная сыстэма з абшытымі рваным і часаным камянём [[эскарп]]амі галоўнага валу, васьмю бастыёнамі, [[равэлін]]амі, [[казэмат]]амі з магутнымі цаглянымі скляпеньнямі вылучаецца строгасьцю і дбайнасьцю выкананьня.
Крэпасьць мае выгляд умацаванага места: авальная ў пляне тэрыторыя падзеленая рэгулярнымі кварталамі. Пасярод кварталаў разьмешчаная квадратная (150×150 м) пляцпарадная плошча. Паводле дэтальнага праекту забудовы 1816 року былі пракладеныя галоўныя (шырынёй 21 м) і другасныя (шырынёй 10 м) вуліцы, унутры якіх разьмяшчаліся вайсковыя і цывільныя пабудовы, вылучаныя ў зоны. Галоўная вэртыкальная дамінанта — 60-мэтровы касьцёл з барочным дэкорам, дзе набажэнствы ладзіліся таксама і для лютэранаў, і для праваслаўных — у 1944 року быў узарваны.
Асноўныя двух- і трохпавярховыя будынкі камэнданцкага дому, штаба, арсэналаў, шпіталю, кашараў і афіцэрскіх дамоў стэрэатыпныя, з рысамі позьняга клясыцызму. У аздабленьні паўднёвай Міхайлаўскай і заходняй Мікалаеўскай брамы выкарыстаныя матывы эгіпецкай архітэктуры і готыкі. Усходняя Аляксандраўская і паўночная Канстанцінаўская брама былі падобныя архітэктурай. Апошняя была разбураная ў 1962 року дзеля ўвозу на тэрыторыю вучэльні буйнагабарытнага абсталяваньня.
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [http://dinaburgascietoksnis.lcb.lv/ Афіцыйная бачына] {{ref-lv}}{{ref-ru}}
[[Катэгорыя:Абарончыя збудаваньні Латвіі]]
[[Катэгорыя:Збудаваньні Дзьвінску]]
[[Катэгорыя:Фартэцыі-зоркі]]
[[Катэгорыя:Гістарычныя мясьціны Латвіі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1878 годзе]]
[[Катэгорыя:Славутасьці Дзьвінску]]
|