Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
На тэррыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся масавы рух супраць прыгнёту Польшчы.
 
== Ваенная кампанія (верасень 1939) і палітычнае замацаванне беларускага ўз'яднання ==
{{main|Польскі паход Чырвонай Арміі (1939)}}
Вайсковая аперацыя [[СССР]] супраць [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] праведзеная 17—28.9.[[1939]]<ref>У асноўным, таму што афіцыйнай даты сканчэння не існуе.</ref>, яна мела мэтай заняцце ў тым ліку земляў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], у адпаведнасці з падзелам сфераў уплыву паміж [[СССР]] і [[Нацысцкая Германія|Германія]]й паводле [[савецка-германская дамова 23.8.1939|дамовы ад 23.8.1939]]. Аперацыя праводзілася ў час, калі адбывалася [[Польская абарончая вайна (1939)]], але фармальна СССР у вайну тады не ўступаў, а аперацыя азначалася як «мера савецкага ўраду па абароне інтарэсаў беларускага і ўкраінскага народаў».
 
Вынікам аперацыі сталі хуткая і лёгкая перамога СССР над ужо аслабленай, палітычна і вайскова, Польшчай, далучэнне земляў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да [[БССР]] і [[УССР]], падпісанне новага савецка-германскага дагавора (28.9.1939).
 
== Палітычнае замацаванне беларускага ўз'яднання ==
=== Мерапрыемствы на далучанай тэрыторыі ===
Услед за Чырвонай Армiяй у Заходнюю Беларусь для ўсталявання Савецкай улады з усходнiх раёнаў было накiравана на партыйную работу 1500, на камсамольскую, савецкую, гаспадарчую — 1200 камунiстаў i камсамольцаў, сотнi супрацоўнікаў НКУС, якiя не ведалi мясцовага ўкладу жыцця, звычаяў, асаблiвасцей мовы, а таму не карысталiся даверам мясцовага насельнiцтва. Ва ўсiх гарадах i паветах былi створаны часовыя ўпраўленнi, у вёсках — сялянскiя камiтэты з мясцовых актывiстаў, прадстаўнiкоў Чырвонай Армii i прысланых з усходнiх раёнаў камунiстаў i камсамольцаў. Яны стварылi атрады рабочай гвардыi, мiлiцыi, бралi на ўлiк фабрыкi i заводы, устанаўлiвалi [[рабочы кантроль]], займалiся забеспячэннем, медыцынскiм абслугоўваннем. Сялянскiя камiтэты дзялiлi памешчыцкую зямлю сярод беззямельных i малазямельных сялян, якiя атрымалi 431 тыс. га зямлi, iм было перададзена 14 тыс. коней i 33,4 тыс. кароў.