Луіза Ульрыка Пруская: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
| пераемнік = [[Сафія Магдалена Дацкая]]
}}
'''Луіза Ульрыка Пруская,''' таксама '''Ловіса Ульрыка Пруская''' ({{lang-de|Luise Ulrike von Preußen}}, {{lang-sv|Lovisa Ulrika av Preussen}}; 24 ліпеня 1720 года — 16 ліпеня 1782) — пруская прынцэса, дачка караля Фрыдрыха Вільгельма I, малодшая сястра Фрыдрыха Вялікага. З 1751 года — каралева Швецыі.
 
== Біяграфія ==
Нарадзілася ў сям’і караля [[Прусія|Прусіі]] [[Фрыдрых Вільгельм I|Фрыдрыха Вільгельма I]] і яго жонкі [[Сафія Даратэя Гановерская|Сафіі Даратэі Гановерскай]]. Яна была пятай з шасці дачок прускага манарха. У адрозненне ад іншых дзяцей караля-салдата бойкая прынцэса праяўляла жывую цікавасць да ваеннай справы і заслужыла гэтым любоў свайго бацькі.
 
29 жніўня 1744 года 24-гадовая Луіза Ульрыка па патрабаванні свайго брата [[Фрыдрых II Вялікі|Фрыдрыха II Прускага]] выйшла замуж за шведскага [[Кронпрынц|кронпрынца]] [[Адольф Фрэдрык|Адольфа Фрэдрыка]] з ГальштэйнГольштэйн-Готарпскай дынастыі, пасля абранага каралём Швецыі ў 1751 годзе. У 1747 годзе Фрыдрых II заключыў саюз са Швецыяй, паводле якога Прусія абавязалася аказаць Швецыі дапамогу ў выпадку пагрозы з боку Расіі. Ажыўленая перапіска брата і сястры, у якой кароль Прусіі дзеліцца сваім ваенным вопытам, сведчыць аб іх блізкіх адносінах.
 
У 1751 годзе муж Луізы Ульрыкі ўзышоў на трон Швецыі, і вакол манархавай пары сфарміравалася прыдворная партыя, у якую спачатку ўваходзілі іх блізкія сябры з вышэйшай [[Арыстакратыя|арыстакратыі]], а таксама прадстаўнікі літаратуры і мастацтва, якіх прыцягнула захопленая мастацтвам каралева. Пазней у прыдворную партыю ўступалі афіцэры і чыноўнікі, якія пакідалі старыя партыі ў надзеі на асабістыя выгоды. Прыдворная партыя адрознівалася ад партыі капелюшоў і партыі каўпакоў: яна не была звязаная ні з адным з саслоўяў і не вылучала ніякай палітычнай ці эканамічнай праграмы. Яе ідэя складалася ў прынцыповым процідзеянні парламенцкай Канстытуцыі і ўмацаванні каралеўскай улады.
Радок 33:
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Прынцэсы Прусіі]]
[[Катэгорыя:Мужы і жонкі манархаў Швецыі]]