Найвышэйшая рада БНР: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Праўкі аўтарства 86.57.147.182 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Liashko
Тэг: Адкат
Радок 1:
'''Найвышэйшая рада Беларускай Народнай Рэспублікі''' — арганiзацыяорган беларускiхпрадстаўнічай прапольскiхулады калабарантау[[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]], створанаяствораны 14 снежня [[1919]] года ў [[Мінск|Менск]]у пасля сыходу зрасколу [[Рада БНР|Рады БНР]] часткiпраз яесупярэчнасці былыхпаміж чальцоуяе праз супярэчнасцідзеячамі па пытанні аб адносінах да Польшчы ({{таксама}}: [[Народная рада БНР]]).
 
== Гісторыя ==
Прадстаўнікі [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р) і [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]] (БПС-Ф) абвінавачвалі сацыял-дэмакратычнае кіраўніцтва Рады БНР у згодніцтве і супрацоўніцтве з польскімі акупацыйнымі ўладамі. У выніку бальшыня Рады (50 чалавек) абвясціла сябе [[Народная рада БНР|Народнай радай Беларускай Народнай Рэспублікі]], а меншыня (37 чалавек) з прапольскiх калабарантау, — "Найвышэйшай Радай БНР".
 
Старшынёй "Найвышэйшай Рады БНР" быў абраны [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Язэп Лёсік]], які дагэтуль узначальваў Раду БНР. У прэзідыум увайшлі [[Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі|Сымон Рак-Міхайлоўскі]], [[Іван Мікітавіч Серада|Ян Серада]], [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандр Уласаў]], [[Кузьма Юр’евіч Цярэшчанка|Кузьма Цярэшчанка]]. Былі пацверджаныя паўнамоцтвы [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] ў якасці старшыні Рады Міністраў. Польскія ўлады прызналі Найвышэйшую раду, аднак мала лічыліся з ёй. Гэта прымусіла Антона Луцкевіча 28 лютага 1920 года адмовіцца ад пасады старшыні Рады Міністраў.
 
Пасля падпісання польска-беларускай дамовы 24 сакавіка 1920 года (афіцыйная назва — «Прапановы супольнай канферэнцыі прадстаўнікоў Беларусі і прадстаўнікоў польскага ўрада», падпісаныя з беларускага боку [[Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]] і [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзем Смолічам]]) Рада атрымала фінансавыя датацыі, што прывяло да істотнага росту яе ўплыву — праз стварэнне апарату і новыя магчымасці працаўладкавання для беларускіх дзеячаў у Менску. У чэрвені 1920 года "Найвышэйшая рада БНР" патрабавала ад Польшчы прызнаць незалежнасць БНР, мяркуючы што да выбараў Устаноўчага сейма Беларусі будзе знаходзіцца пад пратэктаратам [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]].
 
З пачаткам наступлення бальшавікоў бальшыня сяброў "Найвышэйшай рады БНР" эвакуявалася ў [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчу]]. Сярод іх пачаліся супярэчнасці. Прыхільнікі супрацоўніцтва з польскім урадам падтрымалі «бунт» [[Люцыян Жалігоўскі|Люцыяна Жалігоўскага]] і ўтварэнне [[Сярэдняя Літва|Сярэдняй Літвы]]. У [[Варшава|Варшаве]] быў створаны [[Беларускі палітычны камітэт]] пад кіраўніцтвам [[Павел Паўлавіч Аляксюк|Паўла Алексюка]], які пазней выконваў функцыі «беларускага ўрада» пры [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|Станіславу Булак-Балаховічу]] ў часе ягонага Палескага паходу.
 
Зразумеўшы памылковасць арыентацыі па Польшчу, сацыял-дэмакраты прынялі ўдзел у [[Нацыянальна-палітычная нарада (1920)|нацыянальна-палітычнай нарадзе 20 кастрычніка 1920 года]] ў [[Рыга|Рызе]], якую праводзілі БПС-Р і БПС-Ф. Сябра прэзідыума "Найвышэйшай Рады"рады Кузьма Цярэшчанка ад яе імя прызнаў Народную раду БНР адзіным паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа. "Найвышэйшая рада" спыніла сваё існаванне.
 
== Гл. таксама ==