Магільна (Уздзенскі раён): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Магільна}}, у 1979—1991 {{вызн2|1=Нёман}} — [[вёска]] ў складзе Нёманскага сельсавета [[Уздзенскі раён|Уздзенскага р-на]] Мінскай вобл., на рацэ Нёман. Цэнтр Нёманскага сельсавета. Размешчана ў 16 км да паўднёвага захаду ад г. Узда, 90 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай ст. Коласава на лініі Мінск—Баранавічы, аўтадарогай злучана з Уздой.
{{вызнч|1=Магільна}} — [[вёска]] ў [[Уздзенскі раён|Уздзенскім раёне]] Мінскай вобласці.
 
У беларуска-літоўскіх летапісах згадваецца ў 1284 як месца бітвы паміж аб'яднанымі войскамі рускіх князёў і татараў і войскаў вял.кн. літоўскага Рынгольда. Пазней мястэчка ў ВКЛ, вялікакняжацкае уладанне. У 16 ст. у Магільна дзейнічала прыстань, у 16—17 ст. існаваў Магільнянскі замак. З 1793 цэнтр воласці Ігуменскага павета Мінскай губерніі Расійскай імперыі. У 1800 г. — 92 двары, 374 жыхара, тымчасова ў паселішчы была ўніяцкая царква, млын, карчма, верф. У 1884 — 84 двары, 700 жыхароў, у паселішчы знаходзілася валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца, сінагога, народнае вучылішча, 4 крамы. З 20.8.1924 — вёска, цэнтр Магільнянскага сельсавета Уздзенскага р-на Мінскай акругі, з 20.2.1938 Мінскай вобл. У Вялікую Айчынную вайну з кан. чэрвеня 1941 да пач. ліпеня 1944 акупавана нямецкімі захопнікамі. У 1943 немцы часткова спалілі вёску, за перыяд акупацыі загінула 56 мірных жыхароў.
 
У 1999 — 218 гаспадарак, 515 жыхароў. У 2007 — 188 гаспадарак, 416 жыхароў. Магільна з'яўляецца цэнтрам СВК «Наднеман». Дзейнічаюць дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, лясніцтва, бібліятэка, медыцынская амбулаторыя, камбінат побытавага абслугоўвання, 2 крамы, аддзяленні сувязі і АСБ «Беларусбанк».
 
На тэрыторыі вёскі знаходзяцца: брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, загінулых у Вялікую Айчынную вайну; помнік 36 землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну; гарадзішча, рэшткі феадальнага замка і курганны магільнік — помнікі археалогіі.
 
== У Сеціве ==