Вітаўт Кіпель: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і грамадскага дзеяча і вучонага [[Яўхім Кіпель|Яўхіма]] і Марыі Кіпеляў. У [[1933]]—[[1942]] гг. года разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. Потым вучыўся ў [[Мінск]]у, пакуль у [[1944]] г. не выехаў з бацькамі ў [[Германія|Германію]]. Вучыўся ў [[Беларуская гімназія імя Янкі Купалы|Беларускай гімназіі імя Я. Купалы]], займаўся скаўтынгам. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША)<ref>{{кніга|аўтар =Лозка А.Ю. |загаловак = Беларускі скаўтынг |месца =Мінск |выдавецтва =Полымя |год = 1997|старонак = 188 |isbn =985-07-0213-3 |тыраж =2500 }}</ref>. Потым паступіў на медыцынскі факультэт [[Цюбінгенскі ўніверсітэт|Цюбінгенскага ўніверсітэта]]. У [[1953]] г. скончыў [[Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт|Лювенскі ўніверсітэт]] ([[Бельгія]]). са спецыяльнасцю [[геолаг]]а, у [[1955]] годзе атрымаў ступень доктара мінералогіі. Быў заступнікам старшыні [[Саюз беларусаў Бельгіі|Саюза беларусаў Бельгіі]].
 
У [[1955]] г. пераехаў у [[ЗША]]. Працаваў у навукова-вытворчых фірмах, у [[Балтымарскі ўніверсітэт|Балтымарскім універсітэце]] ([[штат Мэрыленд]]). У [[1959]]—[[1985]] гг. — у Даследчым цэнтры навукі і тэхналогіі [[Нью-Ёркская публічная бібліятэка|Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі]] (у т.л. на пасадзе выканаўчага дырэктара), сабраў калекцыю беларускіх выданняў. У [[1962]]—[[1963]] гг. вучыўся ў [[Ратгерскі ўніверсітэт|Ратгерскім універсітэце]] ([[Нью-Джэрсі]]) па спецыяльнасці бібліятэказнаўства. Пры канцы [[1960-я|1960-х]] гг. выкладаў у беларускай школе ў [[Бруклін]]е. У [[1960-я|1960]]-[[1980-я|1980-х]] гг. супрацоўнічаў з [[Радыё «Свабода»|радыё «Свабода»]].