Вікіпедыя:Аднаўленне выдаленых старонак: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Навошта было ў аднабаковым парадку, без абмеркавання, выдаляць артыкул, які мае стоадсоткавую значнасць. Мы ж не фармалісты якія-небудзь, мы ж перш-наперш ствараем кантэнт, а не знішчаем яго! Там ж не было нейкіх значных хібаў, якія нельга выправіць за 3 секунды і я гатовы гэта зрабіць і яшчэ дапісаць у артыкул. Вынясенне на старонку "Да выдалення" прыцягвае ўвагу рэдактараў і дае шанец артыкулу існаваць, а наўпроставае хуткае выдаленне, лічу, толькі нясе дэструктыў. Паўтаруся, я гэта толькі да стоадсоткава значных артыкулаў адношу, якія проста маюць тэхнічныя хібы. <span style="font-family: Segoe Script">[[Удзельнік:Vit Koz|Віт]]; [[Размовы з удзельнікам:Vit Koz|размовы]]</span> 23:12, 13 красавіка 2020 (+03)
: Старонка адноўлена. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 23:20, 13 красавіка 2020 (+03)
:: Патлумачу сваю пазіцыю. Згодна з правіламі, машынны пераклады выдаляюцца хутка. І няма розніцы, значная тэма або не, шмат напісана або не вельмі. Тут жа было літаральна тры радкі і мінімум карыснай інфармацыі, але пры гэтым процьма памылак. У нас рэдка нехта дапрацоўвае артыкулы, а шаблон {{Ш|Арфаграфія}} ўверсе мала каго заахвочвае выпраўляць арфаграфію. Лічу, што для энцыклапедыі карысней мець не агрызак з памылкамі, які могуць і не заўважыць вопытныя рэдактары, а нават чырвоную спасылку, для якой будзе больш шанцаў ператварыцца ў больш дасканалы артыкул з нармальным зместам і афармленнем.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 23:50, 13 красавіка 2020 (+03)
 
== [[Цада (Кипр)]] ==