Арган Хаманда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Stapc (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Арга́н Ха́манда''' — электрычны клавішны музычны інструмент, які імітуе гучанне класічнага [[арган]]а мэтадам складання [[гармоніка]]ў. Інструмент упершыню пабудаваны гадзіннікавым майстрам Лорэнсам Хамандам у [[1935]] годзе ў [[Чыкага]].
 
Гук у аргане Хаманда здабываецца з дапамогай металічных зубчатых колцаў, якія круцяцца пад магнітнымі гуказдымальнікамі. Калі насупраць [[магніт]]у апынаецца зубец, ток у абмотцы максімальны, а на сярэдзіне прамежку між зубцамі ток падае да нуля. У выніку атрымваецца сігнал [[сінусоіда|сінусаідальнай]] формы. Складаючы сігналы ад колцаў з рознай хуткасцю кручэння ды колькасцю зубцоў, Хаманд стварыў [[тэмбр]], досыць падобны на гучанне духавога аргану. У серыйных мадэлях інструменту з'явіўся пульт дзеля дакладнай наладкі тэмбру, таксама было дададзена электрамэханічнаеэлектрамеханічнае [[вібрата]].
 
Спачатку арган Хаманда ўжываўся ў асноўным у цэрквах, як танная ды кампактная альтэрнатыва аргану класічнаму. Аднак неўзабаве інструмент пачынаюць ужываць і [[джаз]]авыя музыкі. У [[1970-я]] гады арган Хаманда робіцца адным з асноўных інструментаў у [[прагрэсіў-рок]]у. Пазней гук інструмэнта пачалі вельмі дакладна імітаваць з дапамогай электронных [[сінтэзатар]]аў, аднак дагэтуль арыгінальныя мадэлі аргана Хаманда цэняцца музыкамі.