Марыя Магдалена Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65:
Ад першага шлюбу з Людвікам Красінскім Марыя мела адну дачку — графіню [[Марыя Людвіка Чартарыйская|Людвіку (Марыю Людвіку) Красінскую]] (1883—1958), якая была названа ў гонар бацькі і пазней пайшла замуж за князя [[Адам Людвік Чартарыйскі|Адама Людвіка Чартарыйскага]] (1872—1937)<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>.
 
Яшчэ пры жыцці свайго першага мужа Марыя ў час падарожжа па Еўропе пазнаёмілася ў Велікабрытані з маладым князем [[Вацлаў Мікалай Радзівіл|Мікалаем Радзівілам]] (1880—1914), які быў пляменнікам нясвіжскага ардыната Антона Радзівіла і стане другім мужам Магдалены<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>.
 
У сакавіку 1895 г. памёр граф Людвік Красінскі (1833—1895), першы муж Марыі. Аўдавелая арыстакратка і багатая землеўласніца Марыя стала выгаднай нявестай, да якой (па матэрыяльных разліках) адразу пачалі заляцацца з прапановамі рукі і сэрца. Усе яны атрымалі адмову, бо Марыя разумела, што прэтэндэнтаў цікавіць багацце, а не яна сама, таму засталася пакуль удавой<ref>''Багадзяж, М.'' [http://knihi.com/Mikola_Bahadziaz/Ja_-_bielaruska_Maryja_Mahdalena_Radzivil.html Я — беларуска…]</ref>.