Лоскі замак: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB |
||
Радок 2:
'''Ло́скі замак''' — [[абарончае збудаванне]] ў [[мястэчка|мястэчку]] Лоск у [[ВКЛ]] (сучасная [[вёска Лоск|в. Лоск]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёна]]). Існаваў у 14—18 ст. на прыродным узвышшы, паміж рэчкамі Казлоўка і Верасоўка (прытокі [[Заходняя Бярэзіна|Бярэзіны]]).
Замак меў драўляныя ўмацаванні ў выглядзе зрубных сцен-[[Гародня, фартыфікацыя|гародняў]] і баявых [[абарончая вежа|вежаў]], якія стаялі на кальцавым земляным [[вал, фартыфікацыя|вале]]. Паводле інвентара 1621 года, было 10 трох'ярусных вежаў і двух'ярусная вежа-брама, што зачынялася варотамі і кратай-[[герса]]й. Гародні мелі зверху [[баявая галерэя|баявыя галерэі]] з [[бойніца]]мі і [[аблам]]амі, накрытыя двухсхільнай [[гонта]]вай страхой. На дзядзінцы стаялі 2 двухпавярховыя [[палац]]ы<ref>[[Міхась Ткачоў|М. А. Ткачоў]], Ю. А. Якімовіч. Лоскі замак // {{Крыніцы/БелЭн|9к}} С. 348</ref>
Захавалася замчышча на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Лоск. Яго пляцоўка авальная, памер 75x160 м, вышыня 12—15 м, схілы замкавай гары аплылі. Абследавалі ў 1956 Л. Аляксееў, у 1985 [[Я. Звяруга]], раскопкі праводзілі ў 1987 [[Зянон Пазьняк|3. Пазняк]] і [[Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі|М. Чарняўскі]], у 1988—89 З. Пазняк і [[Г. Сагановіч]], у 1990 Г. Сагановіч. Даследавана каля 400 м², культурны пласт 1—2 м.
Радок 11:
{{ГККРБ|613В000092}}
* Ткачоў М. А., Якімовіч Ю. А. Лоскі замак // {{крыніцы/БелЭн|9}} — С. 348.
* {{Крыніцы/ЭнцВКЛ|том=2|старонкі=218|артыкул=Лоскі замак|аўтар=[[Міхась Ткачоў|Ткачоў М.]]}}
[[Катэгорыя:Замкі Беларусі]]
|