Вялікія Навасёлкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68:
== Гісторыя ==
Гістарычны маёнтак Навасёлкі ў [[Менскі павет|Менскім павеце]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]]. У XV стагоддзі мясцовыя землі належылі княскаму роду [[Род Гальшанскіх|Гальшанскіх]]. На думку беларускага даследчыка Ф. В.Чарняўскага, у канцы XV стагоддзя землі ў Навасёлках былі наданы [[Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі|Аляксандрам Юр’евічам Гальшанскім]], кашталянам віленскім і старостам гарадзенскім, баярыну і сотніку гарадзенскаму Грынцу Гладкаму, нашчадкі якога валодалі імі да другой паловы XVII стагоддзя. У XVI стагоддзі землі ў маёнтку Навасёлкі былі падзелены паміж прадстаўнікамі некалькіх шляхецкіх родаў. Уладальнікамі частак маёнтку з’яўляліся Гладкія, Багуфалы, Аколавы, Гарноўскія, [[Радзівілы]]. У 1584 года частка зямель з прыгоннымі сялянамі была нададзена Рыгору Ждановічу ад Мікалая Радзівіла, ваяводы віленскага. Навасельскія землі Ждановічаў менаваліся зямля Семенчоўшчызна, зямля Тарайкоўская, зямля Малдрычына, зямля Чэрэмовічы, зямля Грыбчоўская, зямля Какорэчынская,  зямля Дашкоўская. У пачатку XVII стагоддзя частка зямель Гладкіх была перададзена ў заставу пану Даніэлю Скіндару. Частка Навасёлак, якая належала Ждановічам, пазней стала менавацца засценкам Навасёлкі і ляжала паміж землямі Гладкіх і Аравінка-Аўсядоўскіх, якія аселі ў Навасёлках у XVII стагоддзі. 30 красавіка 1638 года Ян Ждановіч перадаў застаўнае права на валоданне грунтамі ў Навасёлках пану Калечыцу. У 1668 годзе Стэфан Крыштафавіч Гладкі прадаў частку сваіх зямель Багуфалам, 4 кастрычніка 1673 года астатнія землі пад назвай Аколава былі прададзены ад Стэфана Гладкага Стэфану Кастравіцкаму, скарбніку мсціслаўскаму. У той частцы Навасёлак, якая ў XVIII стагоддзі стала менавацца засценкам (сучасныя Малыя Навасёлкі) у другой палове XVII — XVIII стагоддзях зямлю трымалі радзівілаўскія зямяне і шляхта Ждановічы, Шунейкі, Шацілы, Антановічы, Каржанеўскія. У 1695 годзе сярод мясцовых жыхароў Станіслаў Кршчановіч, былы падстароста койданаўскі і застаўны трымальнік маёнтка Дабрынёва.
 
У 1932—1954 гадах цэнтр [[Навасёлкаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)|Навасёлкаўскага сельсавета]].
 
== Славутасці ==