Бурыя водарасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
ап
Радок 40:
'''Бурыя водарасці'''<ref name=pr>Напісанне '''Бурыя водарасці''' ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996</ref> (''Phaeophyceae'') — аддзел аўтатрофных [[храмісты|храмістаў]]. У жыццёвым цыкле ўсіх прадстаўнікоў прысутнічаюць шматклеткавыя стадыі.
 
Бурыя водарасці ўключаюць 1500 відаў, якія аб’яднаны ў 265 родаў, з якіх дастаткова вядомыя {{bt-bellat|Ламінарыя|Laminaria}}, Саргас <ref>[[Sargassum]]</ref> {{bt-bellat|Саргас|Sargassum}}, {{bt-bellat|Цыстазейра|Cystoseira}}. Пераважна марскія формы, толькі восем відаў перайшлі да існавання ў прэсных вадаёмах. Пашыраны ва ўсіх морах, у халодных водах утвараюць значныя зараснікі.
 
Шматклетачныя, пераважна макраскапічныя водарасді, часам даўжынёй да 60 м. [[Слаявіна]] жаўтавата-бурая з-за прысутнасці жоўтых і бурых пігментаў (фукаксанціну і інш.), мае хларафілы а і с. Размнажаюцца палавым і бясполым шляхам, радзей вегетатыўна. Палавы працэс — [[ізагамія]], анізагамія і [[аагамія]]. Цыкл развіцця ізаморфны (больш старажытны) і гетэраморфны. Адметныя рысы бурых водарасцей: шматклетачныя валаскі з базальнай зонай росту; шматгнездавыя ўмяшчальні, што функцыянуюць як гаметангіі або спарангіі; [[зааспоры]] і [[гамета|гаметы]] з двума жгуцікамі.