Трыпуцінскія выступленні сялян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Трыпуцінскія выступленні сялян 1834 — 1836''' — хваляванні сялян Трыпуцінскага староства [[Мсціслаўскі павет|Мсціслаўскага павета]], выкліканыя жорсткай арэнднай сістэмай кіравання дзяржаўнымі маёнткамі. Паводле рэвізіі [[1807]] г., у старостве 12 вёсак, 704 душы мужчынскага полу. Пажыццёвым уладальнікам, на ўмовах выплаты арэнды, быў Цеханавецкі. У час голаду [[1820]] — [[1821]] гг. Магілёўская казённая палата не аказала сялянам дапамогі; некалькі сялян памерла, каля 150 чал. збегла. Пры расследаванні гэтай сітуацыі вінаватыя атрымалі фармальныя спагнанні. 3 [[1827]] г., кадікалі арандатарам стаў генерал [[Радзівон Фёдаравіч Гернгрос|Р. Ф. Гернгрос]], становішча сялян пагаршалася. У [[1834]] г. у лесе каля в. Трыпуціна адбыўся сялянскі сход, на якім быў прыняты грамадскі прысуд аб скарачэнні паншчыны на 2 дні ў тыдзень. У адказ Гернгрос перавёў сялян у дваровыя парабкі і стаў разбураць іх хаты. Яго слугі, верагодна, мелі дачыненне да пажару ў [[1835]] г. у в. Трыпуціна. У [[1836]] г. праз хадака Н. Афанасьева сяляне падалі прашэнне імператару [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаю I]] аб вызваленні іх ад злоўжыванняў арандатараў. У красавіку жандары арыштавадіарыштавалі сялянскіх правадыроў Міхайлава і Якімава, але па дарозе ў [[Мсціслаў]] сяляне іх адбілі. Сялянская грамада выбрала новага валаснога старшыну і іншых службовых асоб. Улады ўвялі ў староства роту салдат. Пра хваляванні ў Трыпуцінскім старостве [[Трэцяе аддзяленне імператарскай канцылярыі|3-е аддзяленне імператарскай канцылярыі]] паведаміла імператару. Ваенны суд прыгаварыў 14 чал. да павешання, якое генерал-губернатар [[Георгій Ільіч Бажанаў|Г. І. Бажанаў]] замяніў на пакаранне [[шпіцрутэн]]амі. 56 актыўных удзельнікаў аддадзены ў салдаты або адпраўлены на пасяленне ў [[Сібір]]. У літаратурных даследаваннях выказвалася версія пра адлюстраванне трыпуцінскіх падзей у беларускай парадыйна-сатырычнай паэме «[[Энеіда навыварат]]».
 
== Літаратура ==