Вікіпедыя:Кансэнсус: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
звязаны, ды не злучаны
Радок 1:
{{Правіла}}
{{shortcut|[[ВП:КС]]}}
Усе працэсы, якія праходзяць у Вікіпедыі, злучанызвязаны з пошукам кансэнсусу.
 
Пры рэдагаванні артыкулаў кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам — пасля таго як адзін з удзельнікаў уносіць праўку ці дадатак на якой-небудзь са старонак Вікіпедыі, усе, хто ўбачаць гэту змену, могуць на яе адрэагаваць, змяніўшы ці адмяніўшы яе, або пакінуць яе ў сіле. У апошнім выпадку «маўчанне» (нябытнасць рэакцыі) з’яўляецца знакам згоды з занесенай праўкай, пры ўмове, што пра яе стала вядома дастатковаму ліку ўдзельнікаў. Там, дзе гаворка ідзе пра занясенне змен у правілы і кіраўніцтвы Вікіпедыі, пра планаваныя змены варта адмыслова інфармаваць супольнасць праз адпаведныя форумы, каб забяспечыць дасягненне кансэнсусу на значна больш высокім узроўні.