Народная асвета (часопіс): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Часопіс
|назва =« Народная асвета»
|арыгінал назвы =«Народная асвета»
|лагатып =
|выява =
|шырыня =
|подпіс =
|спецыялізацыя = педагогіка, псіхалогія
|перыядычнасць = 1 раз у месяц
|скарачэнне =
|мова = беларуская, руская
|адрас рэдакцыі =Мінск. РэспублікаМінск, Беларусь
|галоўны рэдактар =
|заснавальнікі = Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
|выдавец = [[:be:выдавецкі дом «Педагагічная прэса» (выдавецтва)|Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Педагагаічная прэса»]]
|краіна =Рэспубліка Беларусь
|гісторыя =
|заснаванне = 1924
|апошні выпуск =
|аб'ём =
|камплектацыя =
|тыраж = {{num|}}
|ISSN = 0130-6979
|eISSN =
|доступ =
Радок 30:
}}
 
'''«Народная асвета»''' ({{lang-ru|Народное просвещение}}) — штомесячны навукова-педагагічны [[часопіс]]. Выдаецца з чэрвеня [[1924]] года ў [[Мінск]]у на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік  — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Выдавец  — [[:be:выдавецкі дом «Педагагічная прэса» (выдавецтва)| Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «"Выдавецкі дом «Педагагічная прэса»]].
 
{{змест справа}}
 
== Адукацыйныя выданні 1919—1923 гадоў<ref>[http://n-asveta.by/history.htm/ Сайт часопіса «Народная асвета»]</ref> ==
Адразу пасля ўтварэння БССР ў [[1919]] годзе ў Мінску пачаў выдавацца штомесячны навукова-педагагічны і даведачна-афіцыйны часопіс «Школа и культура Советской Белоруссии» на рускай мове. Выдавец — Мінскі губернскі аддзел народнай асветы, выйшла 3 нумары ў дзвюх кнігах.
Радок 49 ⟶ 50:
У той час у Беларусі не было наркаматаў культуры і інфармацыі, а таксама прафсаюзнага часопіса. Менавіта таму рэдакцыя «Асьветы» прасіла работнікаў асветы, аддзелы народнай адукацыі і аддзяленні Саюза працаўнікоў асветы ў Беларусі дасылаць у рэдакцыю артыкулы, нататкі, паведамленні і іншыя матэрыялы па пытаннях культурна-асветнага будаўніцтва і прафсаюзнай работы, а таксама свае меркаванні аб паляпшэнні зместу часопіса ў далейшым.
 
Аўтарамі «Асьветы» былі як радавыя настаўнікі і выхавацелі, так і выкладчыкі ВНУ, вядомыя вучоныя, адказныя работнікі Наркамата асветы рэспублікі, партыйныя і дзяржаўныя дзеячы. Гэта вясковыя настаўнікі М. Ламака і І. Гальчук, настаўнікі і дырэктары польскіх, яўрэйскіх і іншых школ нацыянальных меншасцей, Народныя камісары асветы БССР А. В. Баліцкі і А. М. Платун, першы сакратар Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі В. Г. Кнорын, старшыня ЦВК Беларусі А. Р. Чарвякоў, выкладчык Белпедтэхнікума і адначасова дацэнт педфака БДУ, будучы народны паэт Беларусі Якуб Колас, акадэмік Я. Лесік, адзін з кіраўнікоў музейнай справы на Беларусі, будучы вучоны сакратар Беларускай Акадэміі навук В. Ластоўскі, маскоўскі прафесар Шульгін, прафесары БДУ І. І. Замоцін, І. М. Салаў'ёўСалаў’ёў, Д. Жарынаў, С. Васілейскі, М. М. Піятуховіч, дацэнт БДУ А. Бурдзейка, першы старшыня Інстытута беларускай культуры С. Некрашэвіч, дацэнт, правадзейны член Інбелкульта Г. Гарэцкі (Аб беларусізацыі вышэйшых навучальных устаноў БССР // Асьвета. 1926. № 6), будучы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі В. Купрэвіч, вядомы вучоны-педагог П. Панкевіч.
 
==== Рэдакцыйны калектыў ====
Радок 70 ⟶ 71:
У другім нумары часопіса «Асьвета» за 1924 год ужо выразна выявіліся асноўныя рубрыкі гэтага выдання. Гэта «Агульны аддзел», «Метадалогія і практыка», «Кнігапіс», «Летапіс беларускага друку», «Інфармацыя і хроніка», «На месцах», «Афіцыйны аддзел».
 
Акрамя гэтых рубрык, у шэрагу нумароў існавалі рубрыкі: «Метады і формы піянерскага руху», «Паштовая скрынка», «Наш быт», «Перапіска з чытачамі», «На шляху перападрыхтоўкі», «Педалагічныя пытанні», «Метадычныя пытанні», «Практыка асветных устаноў», «Дадатак», «Выхаванне ў школе і пазашколай», «Метадычныя пытанні школы», «Школьная практыка», «Дашкольнае выхаванне», «Жыццё і праца асветніка», «Гутарка», «Аб ліквідацыі непісьменнасці», «Прафесійныя ўстановы», «Пытанні школы», «Хроніка», «Практыка месц», «Да пастаноўкі справы выхавання», «Выхаваўча-метадычны аддзел», «Прафадукацыя», «Палітасвета», «З мясцовай практыкі», «З'ездыЗ’езды і канферэнцыі», «Педагагічна-метадычны аддзел», «У Заходняй Беларусі», «Педагагічна-педалагічны аддзел», «Нарады па народнай асвеце», «Пытанні методыкі і практыкі нашай школы», «Агульна-палітычны аддзел», «Школьны аддзел», «Пяцігодка і кадры», «На барацьбу з рэлігіяй», «Методыка і праграма школы», «Абарона краіны і школа», «Паход за дашкольніка», «Кнігу і мастацтва ў масы», «За пралетарскую ідэалогію».
 
=== «Комуністычнае выхаванне» (1930) ===
Радок 86 ⟶ 87:
 
==== Рубрыкацыя ====
Асноўнымі рубрыкамі новага часопіса былі: «Культурная спадчына і пролетарыят», «У паход за пролетарскую культуру», «Тэорыя і практыка педагогікі», «Палепшыць навучанне», «За пролетарскую ідэалогію», «Пра дзіцячую кніжку», «Кнігапіс», «Хроніка», «У дапамогу культштабам», «Соцыялістычнае спаборніцтва», «За пролетарскую літаратуру», «На навуковым фронце», «Ставім на абгаварэнне», «У дапамогу настаўніку», «Матэрыялы на ідыш», «У Заходняй Беларусі», «На фронце культурнай рэвалюцыі», «Паглыбіць антырэлігійнае выхаванне», «Турызм і школа», «Клюбны дзень», «Пытанні педагогікі», «У дапамогу дзіцячай пляцоўцы», «Наш вопыт», «За падрыхтоўку пролетарскіх кадраў», «Узмацнім ваенізацыю ў школе», «Пашырым завочнае навучанне», «У дапамогу дашкольнаму работніку», «За політэхнічнае выхаванне», «За ленінскую нацыянальную палітыку», «Літаратура — зброя клясавай барацьбы», «Асьвета за межамі», «Нацдэмы — агенты інтэрвенцыі», «З вопыту працы па метаду праектаў», «За бальшавіцкую перабудову працы ў падрыхтоўцы педкадраў», «Праблемы дэфекталогіі», «За баявыя тэмпы правядзення ліквідацыі няпісьменнасці», «Праблемы рэфлексалогіі», «За палітычную школу», «За палепшанне матэр'яльныхматэр’яльных умоў настаўніцтва», «Аўладаем тэхнікай педагагічнага працэсу».
 
З найбольш значных і змястоўных артыкулаў часопіса «Камуністычнае выхаванне» можна назваць «Спрэчныя пытанні палітэхнічнага выхавання» праф. П. Панкевіча, «Шляхі падняцця школьнай паспяховасці» А. Харэвіча, «Краязнаўства і школа» М. Каспяровіча, «Культурнасць сучаснай вёскі» А. В. Савельева, «Малалетнія правапарушыцелі і аналіз іх трымання» М. М. Слуцкай, «Праблемы сучаснай дзіцячай літаратуры» А. Якімовіча, «Палепшыць якасць працы вышэйшай і сярэдняй школы» С. Я. Вальфсона, «„Цяжкія“ дзеці ў масавай школе» Сегаля, «Псіхалагічны стан вучняў на іспытах» Е. Матліна, «Аб арганізацыі і правядзенні ўрока» І. Фрэйдмана, «Аб некаторых пытаннях выхавання дзяцей» праф. Е. Аркіна.
Радок 94 ⟶ 95:
 
=== Зборнік «Кансультацыя настаўніку» (1937) ===
У кастрычніку 1937 года Навукова-даследчы інстытут школьнай педагогікі пачынае выдаваць зборнік «Кансультацыя настаўніку», які ўключае адказы на найбольш актуальныя пісьмовыя пытанні настаўнікаў школ БССР. Яго рэдактарам быў А. Яворскі. З матэрыялаў гэтага зборніка трэба выдзеліць змястоўныя адказы на такія пытанні, як «Аб прычынах непаспяховасці вучняў» І. Фрэйдмана, «Выхаваўчая работа ў школах» М. Лявіцкага, «Аб развіцці ў дзяцей матэрыялістычнага разумення з'яўз’яў прыроды» А. Яворскага.
 
=== «Савецкая школа» (1940) ===
З пачатку 1940 года пачаў выходзіць часопіс «[[Савецкая школа]]». Старшым рэдактарам першага-другога нумара часопіса быў Праўдзін. На апошняй старонцы адзначалася: «Рэдкалегія». У гэтым выданні адсутнічалі рубрыкі. Найбольшую цікавасць і актуальнасць уяўляюць артыкулы М. Е. Лявіцкага «Сям'яСям’я і школа», «Работа педагагічнага савета», В. В. Барысенкі «Змітрок Бядуля», заслужанай настаўніцы БССР Р. Р. Барам «Аб педагагічным такце».
 
=== «У дапамогу настаўніку» (1945) ===
Радок 118 ⟶ 119:
У студзені 1960 года часопіс «Савецкая школа» быў перайменаваны ў часопіс «Народная асвета».
 
У 1960—1980-я гады «Народная асвета» як адзінае навукова-педагагічнае выданне Рэспублікі Беларусь асвятляла не толькі пытанні функцыяніравання і развіцця сістэмы ўсёй адукацыі  — ад дашкольнай установы да ВНУ, але і актуальныя для таго часу падзеі грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі.
 
З цягам часу часопіс усё больш і больш увагі звяртае на надзённыя праблемы жыцця школы. У 1970-я гады абмяркоўваюцца такія пытанні, як статут школы, новыя праграмы, кабінетная сістэма, тэлебачанне і адукацыйны працэс, новы закон аб народнай асвеце. На старонках часопіса з’яўляюцца канкрэтныя метадычныя матэрыялы ў дапамогу настаўніку і выхавацелю, мадэлі лепшых урокаў настаўнікаў-прадметнікаў, тэксты кантрольных работ, прыкладнае планаванне і метадычныя парады па ўсіх прадметах школьнага цыкла.
Радок 124 ⟶ 125:
Шматлікія артыкулы на старонках «Народнай асветы» 80—90-х гадоў прысвечаны праблемам выхавання падрастаючага пакалення, падрыхтоўцы яго да жыцця і працы, фарміравання камуністычнага светапогляду. У гэтыя гады больш увагі ўдзяляецца такім пытанням, як работа органаў кіравання адукацыяй, вучнёўскіх і бацькоўскіх камітэтаў, педагагічная адукацыя бацькоў і кадравая палітыка ў школе, навуковая арганізацыя працы ВНУ.
 
Вядомыя ў рэспубліцы педагогі і арганізатары адукацыі лічылі за гонар і абавязак выступаць на старонках свайго педагагічнага выдання. Сярод іх У.  Т.  Кабуш, Я.  Л.  Каламінскі, Т.  І.  Чобатава, Л.  К.  Сухнат, А.  І.  Сачанка, Г.  А.  Бутрым, В.  П.  Таранцей, В.  В.  Чэчат, А.  А.  Грымаць, Б.  К.  Яроцкі, М.  І.  Запрудскі, Р.  І.  Румянцаў, М.  М.  Круглей і інш. Вялікая арганізацыйная і змястоўная работа калектыву «Народнай асветы» па асвятленню шматаспектных праблем адукацыі ва ўсе часы існавання часопіса накіроўвалася яго галоўнымі рэдактарамі, прафесіяналамі сваёй справы А.  Ц.  Васілеўскім, В.  П.  Маскаленка, Н.  І.  Калеснік.
 
=== «Народная асвета» з 2000-х гадоў ===
Неабходнасць рэфармавання сістэмы адукацыі ў канцы мінулага і пачатку новага стагоддзя абумовілі з’яўленне новых рубрык і тэм у часопісе, сярод якіх камп'ютарнаякамп’ютарная пісьменнасць, правы чалавека, эканамічная асвета, навуковыя таварыствы вучняў і настаўнікаў, установы новага тыпу як сацыяльны заказ грамадства і дзяржавы, нацыянальная школа і прынцыпы яе функцыяніравання, правы дзяцей, радыяцыйная бяспека і экалагічнае выхаванне, тэхналагізацыя працэсу навучання.
 
На пачатку новага тысячагоддзя з'явілісяз’явіліся такія рубрыкі, як «Праграмы і падручнікі ХХI стагоддзя», «Лёс эксперыменту», «Бізнес-лабараторыя», «Банк методык і тэхналогій», «Знак якасці», «Новы настаўнік для новай школы», «Тэст-кантроль», «Ліцэйская і гімназічная адукацыя» і інш.
 
=== Перспектывы і напрамкі развіцця ===
Радок 138 ⟶ 139:
Сёння часопіс удасканальваецца па форме і зместу, ператвараецца ў школу дыстанцыйнага навучання для настаўніка, метадыста, адміністратара з выкарыстаннем эфектыўных інавацыйных тэхналогій і методык; трансфармуецца з традыцыйнага навукова-педагагічнага выдання ў інтэрактыўны падручнік для сучаснага педагога і становіцца аб’ектыўнай структурнай часткай сістэмы паслядыпломнай адукацыі рэспублікі.
 
Пры арганізацыйнай падтрымцы двух міністэрстваў (адукацыі і інфармацыі) часопіс на працягу 2001—2003  гг. зрабіў якасны рывок у сваім развіцці, здзейсніўшы кардынальныя змены асноў дзейнасці, сярод якіх распрацоўка новай канцэпцыі часопіса і 15 новых рубрык; змяненне фармату часопіса, яго дызайну і вокладкі; павелічэнне аб’ёму часопіса; абнаўленне аўтарскага актыву рэдакцыі; заключэнне дагавораў аб доўгатэрміновым творчым супрацоўніцтве з Беларускай лігай бацькоў і педагогаў «Крок за крокам», Цэнтрам адукацыйных тэхналогій ЗАТ «БелХардГрупп», упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама.
 
Часопіс «Народная асвета» крочыць у нагу з часам, а сучасны настрой і актуальнасць яму надаюць, безумоўна, цікавыя людзі  — вучоныя, практыкі, арганізатары адукацыі. Мы ганарымся, што і сёння аўтарамі, членамі рэдкалегіі, проста сябрамі і аднадумцамі «Народнай асветы» з’яўляюцца А.  М.  Радзькоў, Т.  М.  Кавалёва, А.  І.  Жук, К.  У.  Гаўрылавец, А.  Г.  Слука, Г. Дз. Дылян, Г.  М.  Пятроўскі, М.  С.  Фяськоў, А.  І.  Таўгень, Г.  М.  Пальчык, М.  П.  Грышчанка, Г.  В.  Торхава, І.  І.  Крук, П.  І.  Траццякоў, А.  У.  Боцька, І.  Э.  Саўко, Л.  Р.  Кульмянёва, А.  М.  Браценнікава, С.  С.  Кашлеў і інш.
 
=== Творчы калектыў (склад рэдакцыі часопіса) ===
Галоўны рэдактар  — Святлана Уладзіміраўна Мазурына, адказны сакратар  — В. У.  Краўчанка.
 
== Узнагароды ==
Радок 151 ⟶ 152:
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|том=11|старонкі=171}}
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2000|том=11|старонкі=171|старонак=560|isbn=985-11-0188-5 (Т.&nbsp;11)|тыраж=10&nbsp;000}}
 
[[Катэгорыя:Часопісы Беларусі на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Часопісы1924 нагод беларускайу мовеМінску]]