Беларускі корпус самааховы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларускі корпус самааховы''' (БСА, БКС, Беларуская самаахова) — ваенізаванае фарміраванне на тэрыторыі [[Генеральная акруга Беларусь|Генеральнай акругі "Беларусь"]].
 
Беларускі корпус самааховы пачаў стварацца летам [[1942]] [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомаччу (БНС)]].
Радок 5:
Пасля нарады прадстаўнікоў нямецкіх акупацыйных улад 1.7.1942 быў выдадзены загад генеральнага камісара Беларусі аб стварэнні ў поўнай згодзе з БНС "самааховы беларускага насельніцтва" як дапаможнай арганізацыі для нямецкай паліцыі. Перад Беларускай самааховай ставілася задача "дапамагаць нямецкай і мясцовай паліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажнікаў, забяспечваць спакой на Беларусі". Зброя і амуніцыя для БКС павінны былі пастаўляцца нямецкай паліцыяй.
 
Галоўным камісарам Беларускай самааховы стаў [[Іван Ермачэнка]], які таксама ўзначальваў і БНС. Пры галоўным каменданце быў утвораны [[Штаб БСА|штаб БКС]].
 
Стварэнне БКСБСА суправаджалася шырокай прапагандысцкай кампаніяй. Падкрэслівалася, што БКСБСА знішчыць партызаншчыну і стане зародкам беларускага войска на будучыню.
 
З пачатку жніўня 1942 ў [[Менск]]у адкрыліся [[Афіцэрскія курсы БКСБСА|3-тыднёвыя афіцэрскія курсы]] (кіраўнік [[Ф. Кушаль]]), на якіх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чал. Усяго было створана 20 батальёнаў і некалькі мяшаных адзінак БКСБСА, якія, аднак, не выканалі ўскладзеных на іх задач. Адна з галоўных прычын гэтага была ў тым, што для БКСБСА не ўдалося атрымаць неабходную колькасць зброі.
 
Бяззбройныя самаахоўцы і іх сем'і сталі аб'ектам тэрору з боку партызан, як толькі стала вядома пра стварэнне самааховы. З іншага боку, меліся выпадкі, калі нават буйныя патрулі самааховы, узброеныя вінтоўкамі і аўтаматычнай зброяй, пры сутыкненні з партызанамі замест аказання супраціўлення пераходзілі на іх бок.{{крыніца?}}
 
З восені 1942 адносіны гітлераўцаў да Беларускай самааховы пачалі мяняцца. Ермачэнка быў пазбаўлены тытула генеральнага каменданта, а штаб БКСБСА забаронены. Вясной 1943 Беларуская самаахова была распушчана.
 
== Спасылкі ==