Размовы з удзельнікам:Gleb Leo
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--JerzyKundrat (размовы) 11:08, 5 лютага 2019 (MSK)
АўтадоглядПравіць
Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 17:10, 6 сакавіка 2020 (+03)
Вітаю, вядома, я не супраць, на маю думку, гэта б спрасціла даглядчыкам працу, бо я раблю досыць шмат дробных правак.
Зроблена, плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 18:32, 8 сакавіка 2020 (+03)
Hair Peace Salon у ✪!?Правіць
Вітаю, Gleb Leo!
Паглядзі, калі ласка, мо можна дадаць +1 для Hair Peace Salon на зорку: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_выдатныя_артыкулы#Hair_Peace_Salon!? З моманту заўваг, рэцензій артыкул палепшаны, пашыраны, адпавядае зорнаму тарашкевіцай.
Удалага дню! pr12402, 14 сакавіка 2020
UPD. Дзякуй за ўвагу да артыкула Hair Peace Salon і вычытку! (◕‿◕✿) Паглядзі, калі ласка, мо апошнія змены ўсё ж такі заліші. Суфікс "-ір-" (https://www.sb.by/articles/my-planuem-ptushk-plan-ruyuts.html), пра сяброў (http://www.slounik.org/search?dict=&search=сябар&x=0&y=0 – сябар м. РВ сябра, ДМ сябру, сябрам; мн. сябры, РВ сяброў, сябрам, сябрамі, сябрах // Граматычны назоўніка 2013), родны склон ад музычнага гурта (http://www.slounik.org/search?dict=&search=гурт&x=0&y=0 – 1. гурт м. (група людзей, статак жывёл) НВ гурт, РД гурту, гуртам, гурце; (музычная група) НВ гурт, гурта, гурту, гуртам, гурце; мн. для абодвух НВ гурты, гуртоў, гуртом, гуртамі, гуртах // Граматычны назоўніка 2013; 12. гурт (група людзей; статак жывёл) гурту, -рце, мн. гурты, -оў; (музычная група) -рта, -рце, -ртоў // Слоўнік беларускай мовы). Сам сутыкаўся з блытанінаю па падобных пытаннях. Для таго ж артыкула тарашкевіцай усё як ты правільна адразу пра музыкаў панапісваў) -- pr12402, 19 сакавіка 2020
Наконт гэткага мамонту з канчаткамі ў слова "гурт" не ведаў, даволі дзіўнае правіла наогул. "Сябраў", гэтак я бачыў у розных тэкстах у значэнні "чалец", відаць, гэта проста распаўсюджаная памылка. А суфікс "-ір" тут ужо каму як, збольшага ж варыянты што з ім, што без яго лічацца слушнымі. Выбачаюся за дурныя праўкі, карацей
- Згодзен, што тут з большага ўсё не зусім лагічна/слушна) ╰(*´︶`*)╯-- pr12402, 20 сакавіка 2020
Імёны па бацьку ў назвах артыкулаўПравіць
Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:41, 26 лютага 2021 (+03)
Прызначэнне схавальнікаў гісторыіПравіць
Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:29, 3 красавіка 2022 (+03)
ДоглядПравіць
Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 20:45, 10 лютага 2023 (+03)
- Вітаю! Дзякуй за прапанову, даволі нечакана. Нічога супраць ня маю. Gleb Leo (размовы) 21:00, 10 лютага 2023 (+03)
- Зроблена, новых знаходак! --JerzyKundrat (размовы) 21:06, 10 лютага 2023 (+03)