Паўстанне 1863—1864 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: nn.by → nashaniva.by з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 119:
Пасля хвалі рэпрэсій 1929—1930 супраць «[[нацдэмы|нацдэмаў]]» другая ацэнка ўзяла верх, аж да хвалі рэпрэсій 1937—1938, і знішчэння прадстаўнікоў другой ацэнкі. Пасля гэтага частковая «рэабілітацыя» паўстання адбылася ў працах [[І. Лочмель|І. Лочмеля]] (з удзелам [[Н. Нікольскі|Н. Нікольскага]], [[Д. Дудкоў|Д. Дудкова]]), але, напрыклад, у працы [[У. Пічэта|У. Пічэты]] аб антыфеадальных рухах ([[1940]]) паўстанне нават не згадвалася. Відавочна, на асцярожнасць у закрананні гэтай тэмы ўплываў палітычны клімат часоў савецка-нямецкага раздзелу Польшчы ([[1939]]). У гэтай сітуацыі ўзнік шэраг супярэчлівых міфаў адносна паўстання, якія не мелі нічога агульнага з гістарычнай рэчаіснасцю падзей 1863—1864 гг. — напр., пра скіраванасць паўстання, якое ў Беларусі было сялянскім пад кіраўніцтвам Каліноўскага, супраць польскай шляхты.
 
У далейшым (1940—1950-я гг.) колькасць міфаў пабольшала, і да «сялянскага характару паўстання ў Літве і Беларусі» дадаўся міф ([[У. Перцаў]], [[1945]]; [[І. Лушчыцкі]] ў 1950-я гг.; [[С. М. Самбук|С. Самбук]] у 1960-я—1970-я гг.) аб «сялянскім рэвалюцыянеры» Каліноўскім і аб яго намеры ўтварэння «літоўска-беларускай рэспублікі, самастойнай і ад Польшчы і ад Расіі».
 
Пэўны паварот да навуковасці ў разглядзе пытання адбыўся на працягу канца 1950-х — пач. 1970-х гг., калі выйшаў шэраг прац з шырокім выкарыстаннем архіўных матэрыялаў (манаграфіі [[А. Смірноў|А. Смірнова]], [[1959]]—[[1964]], кнігі [[Г. Кісялёў|Г. Кісялёва]], [[1963]], [[1966]]). Тут назіралася барацьба старых схем і новага (і супярэчлівага схемам) дакументальнага матэрыялу. Напрыклад, у працах Смірнова адносіны сялянства Літвы і Беларусі да паўстання так і не былі раскрыты.