Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Трупа: вікіфікацыя
Amire80 (размовы | уклад)
Спасылкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 24:
 
== Гісторыя ==
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі быў створаны ў снежні 1990 года і пэўны час існаваў як структурнае падраздзяленне [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Беларускага тэатра імя Янкі Купалы]]. Яму быў нададзены статус творчай лабараторыі і канцэпцыя новага сцэнічнага калектыву была акрэслена дакладна: падтрымка нацыянальнай драматургіі, адкрыццё новых імёнаў беларускіх аўтараў. Тэатр узначаліў заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь [[Валерый Яўгенавіч Мазынскі|Валерый Мазынскі]]. Трупа была сфарміраваная з ягоных вучняў, выпускнікоў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў|Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута]]. Першая прэм’ера адбылася 1 лютага 1992 года. П’есу «Ку-ку» Міколы Арахоўскага ўвасобіў рэжысёр Андрэй Гузій. Менавіта 1 лютага 1992 года РТБД лічыць Днём Народзінаў тэатра.
 
Неўзабаве сцэнічны калектыў набыў самастойнасць, пераехаў ва ўласнае памяшканне на Крапоткіна, 44, дзе цяпер і знаходзіцца Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Дзеля таго, каб маладыя драматургі на справе спасцігалі законы тэатра, з імі праводзілася скрупулёзная праца. Абавязковай была прысутнасць аўтара пры чытцы п’есы акцёрамі, удзел у рэпетыцыях. Цягам першага дзесяцігоддзя ў рэпертуары з’явіліся спектаклі па творах Міколы Арахоўскага, Уладзіміра Савуліча, Ігара Сідарука, Максіма Клімковіча, Міраслава Адамчыкава, Раісы Баравіковай, Алены Паповай, Сяргея Кавалёва і іншых.