Навагрудская мячэць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 45:
'''Навагрудская мячэць''' — [[Магаметанства|магаметанскі]] храм у [[Навагрудак|Навагрудку]] ([[Вуліца Леніна, Навагрудак|вул. Леніна]], 28). [[Мячэць]] вяла службу да канца [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], а за савецкім часам была зачынена і перабудавана ў жылы дом. [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь|Гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння]].
 
Пра існаванне мячэці ў Навагрудку вядома яшчэ з XVI стагоддзя.<ref>{{спасылка|url=http://www.vatanym.ru/?an=vs407_mp1|загаловак=Литовские татары|аўтар=Мишкинене Галина.|праект=Ватаным|мова=ru}}</ref> Прывілей на будаўніцтва мячэці ў 1792 годзе навагрудскія татары атрымалі ад караля РП [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], які ўхваліў віленскі біскуп. Праз чатыры гады ў Навагрудку на тым месцы адбылося першае служэнне. Мячэць была драўлянай і да 1820 г. з'яўлялася філіялам лоўчыцкай мусульманскай супольнасці, а потым стала цэнтрам прыхода. У сярэдзіне ХІХ ст. у яго складзе налічвалася 375, у 1882 г. - 333 прыхаджаніны мужскога полу. Навагрудскі прыход з 1831 года падпарадкоўваўся Таўрычаскаму магаметанскаму духоўнаму праўленню.
 
У матэрыялах Мінскага губернскага праўлення за 1853 год ёсць "...даведка Таўрычаскага магаметанскага духоўнага праўлення ад 31 жніўня, пры якой пераправодзіцца на... разгляд губернскага праўлення прадстаўлены хатыпам Навагрудскай саборнай мячэці Багдановічам прыгавор мясцовых прыхаджан аб хадайніцтве пра дазвол на пабудову новай мячэці ў г. Навагрудку". У выніку хадайніцтва, сабраных дакументаў, сведчанняў гарадской паліцыі аб ветхасці мячэці "праўленне знайшло неабходным дазволіць пабудаваць новую мячэць на месцы існуючай, якая прыйшла ў канчатковую ветхасць". Пры гэтым загадвалася, каб пры ўзвядзенні мячэцці не было адступлення ад устаноўленага законам парадку карыстання так званымі "узорнымі" планамі і фасадамі<ref>Александровіч Р. Татарскі след у гісторыі Наваградчыны // Наваградчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы. Мінск: Рыфтур, 2010. - С. 223.</ref>.
У [[1855]] годзе на месцы старой мячэці на сродкі адстаўнога маёра Аляксандра Асанавіча была пабудавана новая мячэць. Да [[1939]] года пры мячэці працавала рэлігійная школа — [[мактаб]]. У 1945 годзе мячэць была зачынена і перабудавана ў жылы дом. Мячэць у гэтым стане знаходзілася да 1994 года, пакуль яна не была вернута вернікам. Тады пачалася перабудова святыні, і 11 ліпеня 1997 года мячэць аднавіла сваю дзейнасць. Адкрыццё было прымеркавана да 600-годдзя пасялення татараў на Беларусі.<ref>{{артыкул|загаловак=Мечети татар Беларуси, Литвы и Польши: история и современность|аўтар=Канапацкая Зорина.|выданне=Мечети в духовной культуре татарского народа (XVIII в. — 1917 г.)|старонкі=19|url=http://www.tataroved.ru/publicat/mecheti.pdf|мова=ru|isbn=5-94981-071-6}}</ref>
 
У [[1855]] годзе на месцы старой мячэці на сродкі адстаўнога маёра Аляксандра Асанавіча была пабудавана новая мячэць. У 1858 годзе Вінцэсь Каратынскі запісаў: <blockquote>"У татар здавён у Наваградку ёсць свая мячэць, здаецца, заўсёды, так, як і сёння, драўляная"<ref>Каратынскі В. Творы. Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. - С. 199.</ref>.</blockquote>Аснову мячэці складае зрубны, блізкі ў плане да квадрата аб'ём, які пераходзіць у шатровы дах з нізкім чацверыком і палогай чатырохсхільнай страхой, мінарэтам з паўсферным завяршэннем. Да асноўнага аб'ёму далучаны прытвор і два бакавыя прырубы. Сцены ашаляваны, вокны і дзверы аздоблены ліштвамі, афарбаванымі ў белы колер. Верхнія ліштвы маюць кілепадобную форму, шырока распаўсюджаную ў ісламскай архітэктуры<ref>Лакотка А.І. Бераг вандраванняў, ці адкуль у Беларусі мячэці. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 60.</ref>. У мячэці была ўстаноўлена мармуровая дошка ў гонар Аляксандра Асановіча.
 
У даваенны час у Навагрудскую мячэць наведала дэлегацыя з Турцыі. 22 верасня 1929 году мячэць адведаў прэзідэнт Польскай рэспублікі [[Ігнацы Масціцкі]]. Муэдзінам у той час быў Бэкір Радкевіч.
 
== Зноскі ==