Мікалай Радзівіл Чорны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзеля пераносу файла
др →‎Паходжанне: арфаграфія, перанесена: памёр ў → памёр у з дапамогай AWB
Радок 34:
Мікалай Радзівіл паходзіў са старажытнага [[род Радзівілаў|роду Радзівілаў]]. Радзівілы ўжо з часоў [[Гедзімін|Гедыміна]] знаходзіліся на вяршыні ўлады{{sfn|Уладары|2007|2007|с=73}}, а к [[16 стагоддзе|XVI ст.]] занялі адно з першых месцаў сярод магнацкіх радоў па магутнасці, колькасці маёнткаў і палітычным уплыве{{sfn|Славутыя імёны|2000|с=17}}. У сваіх уладаннях Радзівілы трымаліся як удзельныя князі: так, Мікалай Радзівіл называўся ў родавых дакументах Мікалаем IV, яго брат [[Ян Радзівіл, 1516—1551|Ян]] — Янам ІІІ, а іх бацька — Янам І{{sfn|Славутыя імёны|2000|с=18}}. Сам Мікалай Чорны пісаў, што яго продкі паходзілі з [[Горад Ашмяны|Ашмянаў]], а [[Сымон Будны]] уважаў Радзівілаў за прадстаўнікоў «''славного языка словенъского''»{{sfn|Уладары|2007|с=76}}.
 
Мікалай Чорны быў унукам [[Мікалай Радзівіл Стары|Мікалая Старога]] (памёр ўу [[1509]] годзе), ад якога пайшлі тры галоўныя галіны роду Радзівілаў: старэйшая ад [[Мікалай Радзівіл, 1470–1521|Мікалая]] (на [[Горад Ганёндз|Гонязі]] і [[Горад Мядзел|Мядзелах]]), сярэдняя ад [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яна]] (у [[Горад Нясвіж|Нясвіжы]] і [[Пасёлак Алыка|Алыцы]]) і малодшая ад [[Юрый Радзівіл Геркулес|Юрыя]] (на [[Горад Біржай|Біржах]] і [[Мястэчка Дубінгей|Дубінках]]). Мікалай Радзівіл Чорны належаў да сярэдняй галіны роду{{sfn|Славутыя імёны|2000|с=17}}.
 
Нарадзіўся Мікалай у [[1515]] годзе ў сям'і [[Кашталяны троцкія|кашталяна троцкага]] і [[Маршалак вялікі літоўскі|маршалка літоўскага]] [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яна Радзівіла]] (празванага Барадатым) ў Нясвіжы, які быў пасагам яго маці Ганны [[род Кішкаў|Кішкі]] (дачкі [[Станіслаў Кішка, гетман літоўскі|Станіслава Кішкі]], гетмана і маршалка земскага){{sfn|Мысліцелі і асветнікі|1995}}. Мікалай быў старэйшым сынам у гэтым шлюбе, для Яна Мікалая гэта быў трэці шлюб. Пасля смерці мужа ў [[1522]] годзе Ганна выйшла замуж за [[Станіслаў Станіслававіч Кезгайла|Станіслава Кезгайлу]], [[Старосты жамойцкія|старасту жамойцкага]]{{sfn|Славутыя імёны|2000|с=17}}.