Пасольства Беларусі ў Германіі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 21:59, 23 верасня 2020

Пасольства Беларусі ў Германіі (Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, ням.: Botschaft der Republik Belarus in der Bundesrepublik Deutschland) — афіцыйнае дыпламатычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, размешчанае ў сталіцы дзяржавы — Берліне. Беларускім паслом у Германіі цяпер з’яўляецца Дзяніс Сідарэнка.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі
Краіна
Тып арганізацыі пасольства
Заснаванне
Дата заснавання 1994 г.
germany.mfa.gov.by/be/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання для артыкула
<Не зададзена назва артыкула!>
Мэта выкарыстання
Няма інфармацыя пра мэту выкарыстання!
Інфармацыя абавязковая для трымання крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання № 3, 8 і 10.
Заменнасць
Няма доказаў незаменнасці.
Інфармацыя абавязковая для трымання крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання № 1 і 10.
Абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання для артыкула
<Не зададзена назва артыкула!>
Мэта выкарыстання
Няма інфармацыя пра мэту выкарыстання!
Інфармацыя абавязковая для трымання крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання № 3, 8 і 10.
Заменнасць
Няма доказаў незаменнасці.
Інфармацыя абавязковая для трымання крытэрыяў добрасумленнага выкарыстання № 1 і 10.

Гісторыя

У 1919—1925 гг. у Берліне дзейнічала надзвычайная дыпламатычная місія Беларускай Народнай Рэспублікі[1]. Нягледзячы на тое, што БНР не атрымала афіцыйнага прызнання з боку Германіі, яе дыпламатычная місія была зарэгістравана ў нямецкім Міністэрстве замежных спраў у сакавіку 1919 г.[1] Прадстаўнікі БНР мелі афіцыйныя кантакты з нямецкім урадам[2] і сустракаліся з нямецкім міністрам замежных спраў Вальтарам Зімансам[3]. Місія займалася дапамогай ваеннапалонным беларусам, распаўсюджвала інфармацыю пра Беларусь у нямецкім грамадстве. Пры дыпламатычнай місіі дзейнічала Беларускае прэсавае бюро.

У 1923 г. Германія ўсталявала фармальныя дыпламатычныя адносіны з кантраляванай бальшавікамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай[4]. Практычна дзвюхбаковых адносін не вялося, пасольстваў у Мінску і Берліне адкрыта не было.

Пасля распаду СССР і аднаўлення незалежнасці Беларусі дыпламатычныя стасункі з Германіяй былі адноўлены з спасылкай на стасункі, усталяваныя ў 1923 годзе[4].

У 1994 годзе ў прысутнасці пасла Пятра Садоўскага, міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі і статс-сакратара міністэрства замежных спраў Германіі Дытэра Каструпа была афіцыйна адкрытая пасольства Беларусі ў Германіі. Яна размяшчалася ў тагачаснай сталіцы Боне па адрасе Fritz-Schäffer-Straße 20[5].

У 1996 г. пасольства была пераведзена ў Берлін пасля таго, як туды была перанесена сталіца Германіі.

Будынкі

Пасольства займае дзве вілы XIX стагоддзя ў раёне берлінскага Трэптаў-парка. Адна з іх да Другой Сусветнай вайны была жылым домам, а ў часы камуністычнай Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі — паштовым аддзяленнем[6].

Другі будынак вядомы як «Віла Луізэ» і быў пабудаваны архітэктарам Паўлем Гёфхенам у 1888 г. Нямецкі паэт Тэадор Фантанэ згадвае гэты дом у сваіх «Падарожжах па Брандэнбургу»[6].

Паслы

Беларуская Народная Рэспубліка (кіраўнікі надзвычайнай дыпламатычнай місіі)

Рэспубліка Беларусь (пасольствары)

Зноскі

  1. а б У. Сакалоўскі. Прадстаўніцтва БНР у Германіі — Афіцыйны сайт Рады БНР
  2. З справаздачы пра беларуска-нямецкія стасункі — жнівень 1920 — Афіцыйны сайт Рады БНР
  3. [http://www.radabnr.org/cvikievic-simons-1920/ Сустрэча з замежным міністрам Германіі — 30 лістапада 1920) — Афіцыйны сайт Рады БНР
  4. а б Двухбаковыя адносіны — Афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў Германіі (ням.)
  5. Адкрыццё пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі, 1994 г. (Відэа) — Афіцыйны сайт Рады БНР
  6. а б Гісторыя Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ — Афіцыйны сайт пасольства Беларусі ў Германіі

Спасылкі