Халодная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
 
Халодная вайна была названая так, бо ў яе ходзе не назіралася прамых ваенных дзеянняў, бо абодва бакі валодалі [[ядзерная зброя|ядзернай зброяй]], а яе выкарыстанне амаль цалкам гарантуе ўзаемнае знішчэнне. Перыяды адноснага спакою суправаджаліся высокай напружанасцю, якая магла б прывесці да вайны. Найбольш напружанымі падзеямі гэтага супрацьстаяння сталі [[блакада Берліна]] ([[1948]]—[[1949]]), [[вайна ў Карэі]] ([[1950]]—[[1953]]), [[Берлінскі крызіс 1961 года]], [[вайна ў В'етнаме]] ([[1959]]—[[1975]]), [[Карыбскі крызіс|кубінскі ракетны крызіс]] ([[1962]]), савецкая [[Афганская вайна (1979—1989)|вайна ў Афганістане]] ([[1979]]—[[1989]]), а таксама ваеннае вучэнне НАТА [[Able Archer 83]], якое праходзіла ў лістападзе [[1983]] года. Канфлікт выяўляўся праз ваенныя кааліцыі, стратэгічнае разгортванне звычайных сіл, шырокую дапамогу дзяржавам, [[шпіянаж]], [[прапаганда|прапаганду]], звычайныя і ядзерныя ўзбраенні, заклікі да нейтральных краін, суперніцтва падчас спартыўных і тэхналагічных спаборніцтваў, як [[касмічная гонка]]. Для таго каб зменшыць рызыку патэнцыйнай [[ядзерная вайна|ядзернай вайны]], абодва бакі праводзілі палітыку [[разрадка палітычнай напружанасці|разрадкі палітычнай напружанасці]] ў [[1970-я]] гады.
[[Выява:President Ronald Reagan and Soviet General Secretary Mikhail Gorbachev holdat the first Summit in Geneva, discussionsSwitzerland.jpg|thumb|220px|справа|[[Рональд Рэйган]] і [[Міхаіл Гарбачоў]] на сустрэчы ў [[Жэнева|Жэневе]] ([[1985]])]]
У [[1980-я]] гады ЗША павялічыла дыпламатычны, ваенны і эканамічны ціск на Савецкі Саюз, калі савецкая эканоміка ўжо пакутвала ад [[стагнацыя|стагнацыі]]. У канцы [[1980-я|1980-х]] гадоў савецкі прэзідэнт [[Міхаіл Гарбачоў]] увёў ліберальныя рэформы [[перабудова|перабудовы]] і ўвядзення галоснасці. Гэта спрыяла руху мірных рэвалюцый у дзяржавах-сатэлітах Савецкага Саюза, у той час як сам Савецкі Саюз быў скасаваны ў [[1991]] годзе, у выніку чаго Злучаныя Штаты сталі дамінуючай ваеннай дзяржавай свету. Падзеі «халоднай вайны» не пакінулі значную спадчыну, аднак знайшлі адбітак у папулярнай культуры, асабліва ў сродках масавай інфармацыі ў тэмах пра шпіянаж і пагрозу ядзернай вайны.