Мазырскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 58:
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе [[Мазырская акруга|Мазырскай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — горад Мазыр. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: [[Асавецкі сельсавет (Мазырскі раён)|Асавецкі]], [[Бібікаўскі сельсавет|Бібікаўскі]], [[Бокаўскі сельсавет|Бокаўскі (Вялікабокаўскі)]], [[Казіміраўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Казіміраўскі]], [[Кустаўніцкі сельсавет|Кустаўніцкі]], [[Махнавіцкі сельсавет|Махнавіцкі]], [[Міхалкаўскі сельсавет|Міхалкаўскі]], [[Мялешкавіцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Мялешкавіцкі]], [[Прудкоўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Прудкоўскі]], [[Скрыгалаўскі сельсавет|Скрыгалаўскі]], [[Слабадскі сельсавет (Мазырскі раён)|Слабадскі]]. 2 студзеня 1925 года ўтвораны [[Бабраняцкі сельсавет|Бабраняцкі]] і [[Баброўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Баброўскі]] сельсаветы, 24 верасня 1926 года — [[Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет]]. 24 верасня 1926 года Кустаўніцкі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. 5 кастрычніка 1926 года цэнтр Мазырскі раён перайменаваны ў [[Слабадскі раён]], цэнтр раёна перанесены ў вёску [[Слабада (Мазырскі раён)|Слабада]].
[[Файл:Мазырскі раён (1940).jpg|міні|злева|Мазырскі раён у 1940 годзе]]
27 верасня 1930 года Мазырскі раён утвораны зноў шляхам перайменавання [[Калінкавіцкі раён|Калінкавіцкага раёна]] ў Мазырскі, цэнтр раёна перанесены з горада [[Калінкавічы]] ў горад Мазыр. Раён уключаў 17 сельсаветаў: [[Антонаўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Антонаўскі]], Бабраняцкі, Баброўскі, [[Гулевіцкі сельсавет|Гулевіцкі]], [[Даманавіцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Даманавіцкі]], [[Дудзіцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Дудзіцкі]], [[Зеляноцкі сельсавет|Зеляноцкі]], [[Какуевіцкі сельсавет|Какуевіцкі]], [[Калінкавіцкі сельсавет|Калінкавіцкі]], [[Капліцкі сельсавет|Капліцкі]], [[Клінскі сельсавет (Мазырскі раён)|Клінскі]], [[Ліпаўскі сельсавет|Ліпаўскі]], [[Малааўцюкоўскі сельсавет|Малааўцюкоўскі]], Прудкоўскі, Слабадскі, [[Сухавіцкі сельсавет|Сухавіцкі]], [[Якімавіцкі сельсавет|Якімавіцкі]]. 27 верасня 1930 года да раёна далучаны Казіміраўскі сельсавет [[Петрыкаўскі раён|Петрыкаўскага раёна]], у 1930 годзе — Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскага раёна]]. 5 лютага 1931 года Какуевіцкі сельсавет перададзены ў склад [[Рэчыцкі раён|Рэчыцкага раёна]]. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны [[Асташкавіцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Асташкавіцкі]], [[Крукавіцкі сельсавет|Крукавіцкі]], [[Марцінавіцкі сельсавет|Марцінавіцкі]], [[Навасёлкаўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Навасёлкаўскі]], [[Савіцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Савіцкі]], [[Халмянскі сельсавет|Халмянскі]], [[Хаміцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Хаміцкі]] сельсаветы скасаванага [[Азарыцкі раён|Азарыцкага раёна]]; [[Бярозаўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Бярозаўскі]], [[Вялікааўцюкоўскі сельсавет|Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі)]], [[Крышыцкі сельсавет|Крышыцкі]], [[Юравіцкі сельсавет (Мазырскі раён)|Юравіцкі]] сельсаветы скасаванага [[Юравіцкі раён|Юравіцкага раёна]]; [[Беседкаўскі сельсавет|Беседкаўскі]] і [[Церабаўскі сельсавет|Церабаўскага]] сельсаветы скасаванага [[Капаткевіцкі раён|Капаткевіцкага раёна]]. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны [[Азарыцкі нацыянальны яўрэўскі сельсавет]] скасаванага Азарыцкага раёна, які ў 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. 12 лютага 1935 года новаўтворанаму [[Даманавіцкі раён|Даманавіцкаму раёну]] перададзены Азарыцкі, Асташкавіцкі, Даманавіцкі, Зеляноцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Ліпаўскі, Марцінавіцкі, Навасёлкаўскі, Савіцкі, Сухавіцкі, Халмянскі, Хаміцкі сельсаветы, адноўленаму Капаткевіцкаму раёну — Беседкаўскі і Церабаўскі сельсаветы. 5 красавіка 1935 года да раёна далучаны [[Нахаўскі сельсавет]] Рэчыцкага раёна, Бібікаўскі сельсавет Нараўлянскага раёна, [[Каменкаўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет]] [[Ельскі раён|Ельскага раёна]]. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года скасаваны Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе [[Палеская вобласць|Палескай вобласці]], тады ж адноўленаму [[Васілевіцкі раён|Васілевіцкаму раёну]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]] перададзены Нахаўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года адноўленаму Калінкавіцкаму раёну перададзены Антонаўскі, Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі (Аўцюцавіцкі), Гулевіцкі, Дудзіцкі, Калінкавіцкі, Клінскі, Крышыцкі, Малааўцюкоўскі, Юравіцкі, Якімавіцкі сельсаветы, да Мазырскага раёна далучаны Міхалкаўскі сельсавет Нараўлянскага раёна, Мялешкавіцкі сельсавет Ельскага раёна і Скрыгалаўскі сельсавет Петрыкаўскага раёна. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бабраняцкі Казіміраўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак [[Лельчыцы]], [[Астражанскі сельсавет|Астражанскі]], [[Буйнавіцкі сельсавет|Буйнавіцкі]], [[Букчанскі сельсавет|Букчанскі]], [[Глушкевіцкі сельсавет|Глушкевіцкі]], [[Грабянёўскі сельсавет|Грабянёўскі]], [[Дзяржынскі сельсавет (Мазырскі раён)|Дзяржынскі]], [[Дуброўскі сельсавет (Мазырскі раён)|Дуброўскі]], [[Замошскі сельсавет (Мазырскі раён)|Замошскі]], [[Маркоўскі сельсавет|Маркоўскі]], [[Мілашавіцкі сельсавет|Мілашавіцкі]], [[Сіманіцкі сельсавет|Сіманіцкі]], [[Стадоліцкі сельсавет|Стадоліцкі]], [[Тонежскі сельсавет|Тонежскі]] сельсаветы скасаванага [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага раёна]], Махнавіцкі сельсавет Ельскага раёна, Асавецкі сельсавет Петрыкаўскага раёна, 19 верансяверасня 1963 года — [[Барбароўскі сельсавет]] Ельскага раёна. 6 лютага 1964 года скасаваны Мялешкавіцкі сельсавет. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Лельчыцы, Астражанскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкевіцкі, Грабянёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Замошскі, Маркоўскі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі сельсаветы перададзены адноўленаму Лельчыцкаму раёну. 11 чэрвеня 1980 года Бібікаўскі сельсавет перайменаваны ў [[Крынічны сельсавет|Крынічны]]. 25 лютага 1987 года Баброўскі сельсавет перайменаваны ў [[Козенскі сельсавет|Козенскі]]. 28 снежня 2005 года Каменкаўскі сельсавет перайменаваны ў [[Каменскі сельсавет (Мазырскі раён)|Каменскі]]<ref>[https://pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2006-14/2006-14(002-020).pdf&oldDocPage=7 Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области]</ref>. 30 жніўня 2007 года Мазырскі раён і горад Мазыр аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.
 
== Гаспадарка ==