Валосавічы (Акцябрскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Мазырскі павет| → Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Гісторыя: clean up, перанесена: хлебазапасная крама → хлебазапасны магазін з дапамогай AWB
Радок 75:
Па пісьмовых крыніцах вядомая з [[XVI]] стагоддзя як паселішча ў [[Мазырскае староства|Мазырскім старостве]] [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Мазырскага павета]] [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Першыя пісьмовыя згадкі адносяцца да 1552 года. У 1560 годзе згадваецца ў дакументах пра ўсталяванне межаў вёсак.
 
Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) у складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. З 1795 года ў складзе аднайменнага маёнтка, уладальнік якога памешчык С. Ф. Калчэўскі валодаў у 1840 годзе 925 [[дзесяціна]]мі зямлі і 4 карчмамі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1850 года ў [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. На 1970 год — у Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы знаходзіліся царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапаснаяхлебазапасны крамамагазін, карчма. У 1918 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.
 
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Валосавіцкага сельсавета [[Азарыцкі раён|Азарыцкага раёна]]. З 8 ліпеня 1931 года — у [[Парыцкі раён|Парыцкім]], з 12 лютага 1935 года — [[Даманавіцкі раён|Даманавіцкім]], з 20 студзеня 1960 года — Акцябрскім, з 25 снежня 1962 года — [[Светлагорскі раён|Светлагорскім]], з 30 ліпеня 1966 года — адноўленым Акцябрскім раёне. Да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года — у [[Мазырская акруга|Мазырскай акрузе]], з 20 лютага 1938 года ў складзе [[Палеская вобласць|Палескай]], з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей.