Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 94:
Разумеючы часовасць поспехаў Доўбар-Мусніцкага над бальшавікамі, лідары МТСГ і «польскіх рад» пачалі шукаць збліжэнне з паўнезалежнай пранямецкай польскай [[Рэгенцкая Рада, Польшча|Рэгенцкай Радай]] [[Каралеўства Польскае, 1916—1918|Каралеўства Польскага (1916—1918)]] у [[Горад Варшава|Варшаве]] і немцамі, кіруючыся прынцыпам ''«толькі, каб не Расія»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 78.</ref>. Лідары МТСГ, кіруючыся таксама прынцыпам захавання палітычнай суб’ектнасці Беларусі, праз сваіх дэлегатаў ад [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]] заявілі польскай Рэгенцкай Радзе аб жаданні выхаду Беларусі з-пад уплываў бальшавіцкай Расіі, але ''«без намеру непасрэднага ўключэння Беларусі ў склад Польшчы»'', што азначала стварэнне польска-беларускай федэрацыі<ref name="ReferenceC">''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>.
 
Вынікам дамоўленасці з нямецкім камандаваннем стаў наступ у лютым 1918 г. нямецкіх войск на Мінск. Адначасова лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] імкнуліся паўплываць на генерала [[Юзэф Доўбар-Мусніцкі|Юзафа Доўбар-Мусніцкага]], каб не перашкаджаў руху нямецкіх войск да Дняпра. З гэтай місіяй у другой дэкадзе лютага [[1918]] г. у [[Горад Бабруйск|Бабруйск]], галоўную стаўку I Польскага корпуса, паехала дэлегацыя ад [[Польскай рады Мінскай зямлі]] ([[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925), Караль Незабытоўскі (1865—1952), Чэслаў Крупскі), [[Польская рада Віленскай зямлі|Польскай рады Віленскай зямлі]] (Вітальд Копец), [[Польская рада Магілёўскай зямлі|Польскай рады Магілёўскай зямлі]] ([[Канстанцін Гардзялкоўскі]]) і інш., да якой хутка далучыліся {{нп3|[[Ежы Асмалоўскі||pl|Jerzy Osmołowski}}]] і Козел-Паклеўскі, якія неўзабаве вярнуліся з місіі ў Варшаву да [[Рэгенцкая Рада, Польшча|Рэгенцкай Рады]]<ref name="ReferenceC"/>. Дэлегацыя паставіла на мэту пераканаць Доўбар-Мусніцкага ў непазбежнаці ліквідацыі [[Начпол]]а (Naczelny Polski Komitet Wojskowy, Naczpol) і схіліць польскага генерала да супрацоўніцтва з немцамі. Кіраўніцтва Польскай рады Мінскай зямлі пайшло яшчэ далей і паслала з Мінска ў Бабруйск да сваёй дэлегацыі тэлеграму, дзе гаварылася, што, калі Доўбар-Мусніцкі не згодзіцца з прапановамі дэлегацыі «польскіх рад», то трэба прызначыць на месца начальніка I Польскага корпуса іншага афіцэра. Тэлеграма была перахоплена, дастаўлена генералу Доўбар-Мусніцкаму і выклікала заканамернае абурэнне, але ў канечным выніку Доўбар-Мусніцкі згадзіўся выканаць прапановы дэлегацыі не перашкаджаць немцам<ref name="ReferenceC"/>.
 
=== У часы нямецкай улады ў Мінскай губерні (1918) ===