Беларускія ручнікі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 1:
[[Файл:Калекцыя беларускіх рушнікоў, веткаўскі музей.jpg|250px|міні|Беларускія рушнікі]]
[[Файл:Rushnyk Ukraine embroidered decorative towels.jpg|250px|thumb|Украінскія ручнікі]]
'''Ручні́к'''  — прадаўгаваты выраб з тканага палатна  — утылітарнага, дэкаратыўнага і традыцыйна-абрадавага прызначэння; від [[тканіна|тканін]] мастацкіх. Вядомы ў народным побыце з глыбокай старажытнасці з пашырэннем [[ткацтва]]. Памеры беларускіх ручнікоў: даўжыня пераважна 1,5  — 3  м і шырыня 25  — 30  см.
 
На ўсёй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] пашыраны серабрыста-белыя, тканыя ў 2—3 ніты ручнікі, а таксама ўзорыстатканыя, так званыя дэкаратыўныя, тканыя ў 4—8 (часам да 12) нітоў ручнікі, якія пашырыліся з узнікненнем пераборнай і закладной тэхнік ткацтва. Ручнікі ткуць на [[кросны|кроснах]], аздабляюць натыканнем, [[вышыўка]]ю (процяг, крыжык, лічаная гладзь, мярэжка, ланцужок, [[гафт]] і інш.), карункамі, махрамі. Выразнасць узору дэкаратыўнага ручніка падкрэсліваецца рытмічным чаргаваннем геаметрычных элементаў, а таксама камбінаваннем рознай пражы асновы і ўтку  — адбелены і суравы [[кужаль]], кужаль і [[бавоўна]], бавоўна і каляровы [[шоўк]]. Канцы аздабляюць белымі карункамі (''«зубы»''), а таксама размешчанымі ўпоперак палатна чырвонымі і чырвона-чорнымі арнаментальнымі шляпкамі з баваўняных нітак «горынь». У канцы 19  — пач. 20 ст. з пашырэннем анілінавых фарбавальнікаў і фабрычных нітак (асабліва на поўдні Беларусі) пашырылася паліхромнае аздабленне, у арнаментыцы частымі сталі зааморфныя і раслінныя матывы. Пры стылявым адзінстве беларускіх ручнікоў вылучаюцца іх лакальныя асаблівасці, якія тэрытарыяльна суадносяцца з межамі [[Беларускія народныя строі|народных строяў]], і блізкія арнаментыкай да мясцовых [[абрус]]оў.
 
== Гл. таксама ==
Радок 8 ⟶ 9:
 
== Літаратура ==
{{Commonscat}}
* [[Вольга Яўгенаўна Фадзеева|''Фадзеева, В. Я.'']] Ручнік / В. Я. Фадзеева // Этнаграфія беларусаў: Энцыкл. — Мінск : БелСЭ, 1989. — С. 435—437.
* {{кніга|загаловак=Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Ручнік|адказны=Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелСЭ им. Петруся Бровки|год=1987|том=4|старонак=740|тыраж=9500}}