Беларускія ручнікі

Беларускі ручні́к — прадаўгаваты выраб з тканага палатна — утылітарнага, дэкаратыўнага і традыцыйна-абрадавага прызначэння; від мастацкіх тканін. Вядомы ў народным побыце з глыбокай старажытнасці з пашырэннем ткацтва. Памеры беларускіх ручнікоў: даўжыня пераважна 1,5—3 м і шырыня 25—30 см.

Беларускія рушнікі
Беларуская ікона і рушнікі

Апісанне правіць

На ўсёй тэрыторыі Беларусі пашыраны серабрыста-белыя, тканыя ў 2—3 ніты ручнікі, а таксама ўзорыстатканыя, так званыя дэкаратыўныя, тканыя ў 4—8 (часам да 12) нітоў ручнікі, якія пашырыліся з узнікненнем пераборнай і закладной тэхнік ткацтва. Ручнікі ткуць на кроснах, аздабляюць натыканнем, вышыўкаю (процяг, крыжык, лічаная гладзь, мярэжка, ланцужок, гафт і інш.), карункамі, махрамі. Выразнасць узору дэкаратыўнага ручніка падкрэсліваецца рытмічным чаргаваннем геаметрычных элементаў, а таксама камбінаваннем рознай пражы асновы і ўтку — адбелены і суравы кужаль, кужаль і бавоўна, бавоўна і каляровы шоўк. Канцы аздабляюць белымі карункамі («зубы»), а таксама размешчанымі ўпоперак палатна чырвонымі і чырвона-чорнымі арнаментальнымі шляпкамі з баваўняных нітак «горынь». У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў з пашырэннем анілінавых фарбавальнікаў і фабрычных нітак (асабліва на поўдні Беларусі) пашырылася паліхромнае аздабленне, у арнаментыцы частымі сталі зааморфныя і раслінныя матывы. Пры стылявым адзінстве беларускіх ручнікоў вылучаюцца іх лакальныя асаблівасці, якія тэрытарыяльна суадносяцца з межамі народных строяў, і блізкія арнаментыкай да мясцовых абрусоў.

Рэгіянальныя варыяцыі ручнікоў правіць

Буда-Кашалёўскія ручнікі правіць

Віцебскія ручнікі правіць

Пашыраны ў вёсках Шаркаўшчынскага, Мёрскага, Браслаўскага, Віцебскага раёнаў. Вядомы з XIX стагоддзя. Даўжыня 120—300 см, шырыня 23—30 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны. Аздаблялі на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор ствараецца выкладаннем чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых нітак бавоўны (выбарнае ткацтва), што нагадвае вышыўку па гатовай тканіне[1].

Дубровенскія ручнікі правіць

Пашыраны ў вёсках Дубровенскага і Аршанскага раёнаў (захаваліся з канца XIX стагоддзя). Ткуць з адбеленага кужалю (аснова, уток) і белай бавоўны (уток) у тэхніцы бранага і шматнітовага ткацтва (даўжыня 150—360 см, шырыня 30 — 45 см)[2].

Заходнепалескія ручнікі правіць

Пашыраныя на значнай тэрыторыі Заходняга Палесся і ахопліваюць Столінскі, Пінскі, Іванаўскі, Бярозаўскі і Івацэвіцкі раёны Брэсцкай вобласці, а таксама сумежныя тэрыторыі Украінскага Палесся[3]. Лічацца аднымі з найбольш архаічных арнаментальна-кампазіцыйных тыпаў абрадавых тканін, вядомых на Беларусі[4].

Капыльска-Клецкія ручнікі правіць

Калінкавіцкія ручнікі правіць

 
Ручнік з в. Нахаў, Калінкавіцкі раён, 1910-я

Вырабляюцца пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім, Жлобінскім раёнах. Вядомы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Даўжыня 310—400 см, шырыня 26—30 см. Ткуць у 2—4 ніты. Кампазіцыя ручнікоў бывае 2 відаў: у адных папярочныя вузкія палосы аднолькавай шырыні запаўняюць усё поле ручніка, у другіх — шырокія папярочныя шчыльна запоўненыя ўзорыстыя палосы па канцах ручніка паступова пераходзяць у вузейшыя да сярэдзіны і раствараюцца ў яго асноўным фоне[5].

Кіраўскія ручнікі правіць

Ляхавіцкія ручнікі правіць

Вырабляюцца народнымі майстрамі пераважна ў Ляхавіцкім, а таксама Баранавіцкім, Ганцавіцкім раёнах. Вядомы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Даўжыня ручнікоў 310—400 см, шырыня 26—30 см. Ткуць з адбеленага кужалю або белай бавоўны («белька»). Кампазіцыя аздобы ствараецца чаргаваннем папярочных суцэльных і пункцірных палосак рознай шырыні, якія групуюцца ў шлякі — па канцах шырокія, шчыльныя, да сярэдзіны вузкія, рэдка размешчаныя. Узор ствараецца чырвонымі ніткамі ўтку з невялікімі ўкрапінамі чорных, цёмна-сініх, жоўтых. Тэхніка ткання — шматнітовая, часам закладная. Аздабляюць на канцах мохрыкамі, утворанымі з нітак асновы, кутасамі, карункамі[6].

Магілёўскія ручнікі правіць

Былі распаўсюджаны ў вёсках Бабруйскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Магілёўскага, Хоцімскага і іншых раёнаў. Вядомы з XVIII стагоддзя. Узніклі пад уплывам мануфактурнага ткацтва. Вырабы з ільняной і баваўнянай пражы, даўжыня 300—450 см, шырыня 35—40 см, даўжыня арнаменту 30—80 см на кожным канцы. Тэхніка ткання магілёўскіх ручнікоў браная і закладная[7].

Мотальскія ручнікі правіць

Вырабляюць ткачыхі ў в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Вядомы з канца XVIII стагоддзя. Даўжыня мотальскага ручніка складае 210—240 см, шырыня 30—33 см. Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8—10 пасмаў[8].

Неглюбскія ручнікі правіць

Большая колькасць захаваных неглюбскіх ручнікоў знаходзіцца ў Веткаўскім музеі стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — больш за 780 узорных тканых і 300 вышываных ручнікоў[9]. Частка экспазіцыі прысвечана разгляданню непасрэдна семантыкі арнаменту, «чытання» ручнікоў і гісторыі старажытных сімвалаў, захаваных і развітых у кампазіцыях старадаўніх ручнікоў[9].

Зноскі

  1. Віцебскія ручнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 235. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  2. Этнаграфія Беларусі 1989.
  3. Лабачэўская В. А. Повязь часоў — беларускі ручнік/В. А. Лабачэўская. — Мінск: Беларусь, 2002. — 232 с. С. 24
  4. Лобачевская, Ольга Александровна. Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. ― Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. Библиография: с. 492―515 (610 назв.). С. 169
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  6. Ляхавіцкія ручнікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  7. Магілёўскія фрэскі // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
  8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  9. а б Лён 2009, с. 75—76.

Літаратура правіць

  • Фадзеева, В. Я. Ручнік // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 435—437. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
  • Ручнік // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
  • Фадзеева, Вольга Яўгенаўна (кандыдат гістарычных навук).

Беларускі ручнік / Вольга Фадзеева. — Мінск : Полымя, 1994. — 325, [2] с. : іл., каляр. іл. ; 17 см. — Бібліяграфія: с. 322―326. — 10000 экз. — ISBN 5-345-00733-0 (у пераплёце)