Мотальскія ручнікі

Мотальскія ручнікі — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Вядомы з канца XVIII ст. Даўжыня мотальскага ручніка складае 210—240 см, шырыня 30— 33 см. Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8—10 пасмаў.

Традыцыйныя колеры узораў — чырвоны з чорным, пазней з сінім, зялёным. Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3-каляровыя, пазней 4-каляровыя палоскі-коскі, у другіх — па ўтку шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), што перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Даўней іх аснова і ўток былі з ільняных нітак, а ўзор натыкалі горынню; у наш час ткуць з ільняных, баваўняных нітак, а ўзор натыкаюць мулінэ, ірысам. Па канцах ручнікоў арнаментальны малюнак («у зборы», «у кветкі», «у лісты», «у жучкі») займае 7—8 см. Заканчваюцца традыцыйныя ручнікі карункамі, якія плялі з нітак асновы уручную (цяпер вяжуць кручком). У 1977 годзе ў в. Моталь створаны ткацкі цэх Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў.

Літаратура

правіць