Адам Шульга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др дадаў інфармацыю пра ноты
Радок 9:
 
Але перад выступамі ў Пецярбургу трупа Буйніцкага у 1911 годзе паспела захапіць таксама і мінскую публіку. [[Язэп Дыла]] пісаў: {{цытата|І вось трэці сігнал! У відоўні цёмна, заслона ўзнеслася, і на сцэне пад гукі цымбалаў, скрыпак і дуды Буйніцкі са сваімі дочкамі і іншымі малайцамі-танцорамі пачаў весці „Лявоніху“… Было на што паглядзець! Такой „Лявоніхі“ і ў такім бліскучым выкананні я яшчэ ніколі і нідзе не бачыў!.. А „Мельнік“, а „Юрка“, а „Мяцеліца“!!! Ды гэта ж была сапраўдная нястрымная мяцеліца!.. Далей пайшлі „Верабей“, „Гневаш“, „Антошка“! А „Чабор“! І скуль толькі ў іх бралася гэтулькі энергіі і нязморанасці пры выкананні танцаў?! Здавалася, што нават вопратка, у якую яны былі апрануты, жыла на іх!.. Ніводзін самы таленавіты балетмайстар не мог бы не пазайздросціць Ігнату Буйніцкаму ў такой пастаноўцы нацыянальных беларускіх танцаў!.. Творча-арганізатарскі талент Буйніцкага прыдаў народным беларускім танцам столькі захаплення, столькі мастацкай прыгажосці|}}
 
 
Ад дудара Адама Шульгі была запісаная мелодыя «Чы-чы, чы-чы, верабей...». Запіс быў апублікаваны ў «Дзіцячым сьпеўніку» [[Антон Антонавіч Грыневіч|Антона Грыневіча]] ў 1925 годзе ў Вільні. Гэтая мелодыя лічыцца неафіцыйным гімнам фэсту [[Дударскі рэй]].
 
Даты і месцы нараджэння і смерці Адама Шульгі невядомыя. Памяць пра музыку захоўваецца ў зборах Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэкі і Глыбоцкага гісторыка-краязнаўчага музея. Памяць пра дудара ўшанавалі ўдзельнікі першага міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў [[Дударскі рэй]] у 2017 годзе<ref>[http://vitvesti.by/kultura/shestce-dudaro-u-glybok-m.html]</ref>.