Выбух і пажар на заводзе «Пінскдрэў-ДСП»: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
Выбух на заводзе па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт адбыўся прыкладна ў 13:00 25 кастрычніка. У [[Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь|Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях]] лічаць, што выбух адбыўся з-за ''«адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул»''<ref name=nn.1 />. З-за выбуху пачаўся пажар; акрамя таго, адбылося абвальванне даху памяшкання, дзе знаходзілася 48 чалавек. Пажар быў ліквідаваны ў 15:14 дзякуючы дзеянням больш за 10 пажарных разлікаў<ref>''Наша ніва:'' [http://nn.by/?c=ar&i=45091 Выбух і пажар на «Пінскдрэве»: ёсць ахвяры]</ref>.
 
Два чалавекі загінулі на месцы. Усяго ў Пінскую цэнтральную бальніцу прывезлі 18 чалавек (па іншым дадзеным, 19<ref name="brest" />); большасць з іх потым перавялі ў бальніцы [[Мінск]]а і [[Брэст]]а. 15 з іх знаходзіліся ў рэанімацыі; 14 чалавек атрымалі апёкі III і IV ступеняў (найбольш цяжкія) больш чым 60 % цела<ref>''Белорусские новости:'' [http://naviny.by/rubrics/disaster/2010/10/26/ic_articles_124_171001/ Древесная пыль тоже может взрываться]</ref>. 3 і 4 лістапада былі абвешчаны днямі жалобы ў [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]]<ref>''Наша ніва:'' [http://nn.by/?c=ar&i=45455 На Брэстчыне 3 і 4 лістапада абвешчаная жалоба па ахвярах «Пінскдрэва»]</ref>.
 
; Спіс памерлых<ref name=nn.1 />