Вайна за кастыльскую спадчыну: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
Энрыке IV ад пачатку валадарства паказаў сябе слабым і нерашучым каралём. У 1457 годзе супраць Энрыке IV была арганізавана ліга, куды ўвайшлі самыя ўплывовыя прадстаўнікі арыстакратыі і духавенства, сярод іх быў нават фаварыт караля [[Хуан Пачэка]]. Супраць караля былі высунуты абвінавачванні ў грэбаванні абавязкамі манарха, атачэнні сябе радцамі неарыстакратычнага паходжання, якіх ён надзяляў уладай і багаццем, грэбуючы пры гэтым арыстакратамі, тым самым прычыняючы шкоду дзяржаве. На прэтэнзіі Энрыке паабяцаў сабраць картэсы і ў будучым раіцца з імі, такім чынам інцыдэнт быў вычарпаны{{sfn|Durham|1854|p=234}}. У 1460 годзе Энрыке апынуўся ў складаным становішчы, зрабіўшы стаўку ў арагонскім дынастычным канфлікце на [[Карл Віянскі|Карла Віянскага]], старэйшага сына [[Спіс кіраўнікоў Арагона |караля арагонскага]] і [[Каралеўства Навара|наварскага]] [[Хуан II, кароль арагонскі|Хуана]]{{ref+|Бацька першай жонкі Энрыке IV.|заўв.}}, паабяцаўшы яму падтрымку і руку Ізабелы, калі тая вырасце. Аднак у снежні 1460 года Карл быў зняволены, а арыстакратыя зноў пачала выказваць незадаволенасць, высунуўшы гэтым разам больш пэўныя патрабаванні — улічваючы няпэўнасць у пытанні спадчыны стальца, надаць больш увагі адукацыі інфантаў, Альфонса і Ізабелы. Пасля таго, як улетку 1461 года кастыльскія войскі, сфарміраваныя галоўным чынам з прыватных войскаў Пачэка і [[Архідыяцэзія Таледа|архібіскупа таледскага]] [[Альфонса Карыльё дэ Акунья]], увайшлі ў Навару і вызвалілі Карла, 26 жніўня 1461 года быў заключаны дагавор, які даў [[Каталонія|Каталоніі]] незалежнасць ад Арагона. У той жа дзень Пачэка і Карыльё атрымалі запэўненні, што іх партыя атрымае большы ўплыў у каралеўскай радзе{{sfn|Rubin|2004|p=35}}. Канчаткова незадаволенасць арыстакратыі сышла, калі кароль здолеў перацягнуць на свой бок некаторых з незадаволеных сеньёраў, і пасля таго, як у 1462 годзе стала вядома пра цяжарнасць [[Жуана Партугальская|каралевы]]{{sfn|Durham|1854|p=235}}. Аднак гэты трыумф Энрыке быў вельмі кароткі, бо ўжо ў верасні 1462 года Карл раптоўна памёр, верагодна, ад атручвання{{sfn|Rubin|2004|p=35}}.
 
Адразу па нараджэнні [[Хуана Бельтранеха|Хуаны Бельтранехі]] (1462—1530), першай і адзінай дачкі [[Энрыке IV]], яна была абвешчана спадчынніцай стальца, і ёй быў прысвоены тытул [[Прынц Астурыйскі|прынцэсы астурыйскай]]{{sfn|Rubin|2004|p=33}}. Адначасова з'явілася плётка, што немаўля з'яўляецца дачкой усім вядомага каханка каралевы [[Жуана Партугальская|Жуаны Партугальскай]] і фаварыта караля — [[Бельтран дэ ла Куэва|Бельтрана дэ ла Куэва]], {{нп5|граф дэ Ледэсма|графа дэ Ледэсма|es|Condado de Ledesma}}{{ref+|Нагодай надання тытула было хрышчэнне Хуаны{{sfn|Rubin|2004|p=34}}.|заўв.}}, таму Хуана і атрымала мянушку, з якой увайшла ў гісторыю{{ref+|Пытанне часовай або трывалай [[Эрэктыльная дысфункцыя|імпатэнцыі]], [[Гомасексуалізмгомасексуальнасць|гомасексуальнасці]] ці бісексуальнасці Энрыке абмяркоўвалася гісторыкамі некалькі стагоддзяў, аднак пераканаўчых доказаў якой-небудзь з тэорый, нават пасля эксгумацыі цела манарха ў 1949 годзе, і цяпер няма{{sfn|Rubin|2004|p=38}}.|заўв.}}. Аднак, [[картэсы]] абвясцілі спадчынніцай стальца Хуану, а яе правы прызналі зводныя брат і сястра Энрыке IV — Ізабела і Альфонса. З гэтым рашэннем былі згодны не ўсё — адны магнаты лічылі плётку праўдзівай, другія хацелі адхілення Бельтрана{{sfn|Альтамира-и-Кревеа|1951|з=251}}. Неўзабаве незадаволенасць уплывовага таледскага архібіскупа выклікаў шлюб паміж Куэва і дачкой {{нп5|Дыега Уртада дэ Мендоса, 1-ы герцаг Інфантада|маркіза Санцілья́на|es|Diego Hurtado de Mendoza y Sua'rez de Figueroa}}, пляменніцай [[Педра Гансалес дэ Мендоса|кардынала Мендоса]]{{sfn|Rubin|2004|p=34}}.
[[Файл:IsabellaofCastile05.jpg|thumb|left|[[Каталіцкія каралі]].]]
Апазіцыя пры двары, натхнёная расчараваным не атрыманнем звання {{нп5|Магістры ордэна Сант'яга|магістра|es|Anexo:Maestres de la Orden de Santiago}} [[Ордэн Сант'яга|Ордэна Сант'яга]] [[Хуан Пачэка|Хуанам Пачэка]], які быў у канфлікце з трымальнікам гэтага звання графам дэ Ледэсма{{ref+|Тым часам Ордэн Сант'яга быў буйнейшым землеўласнікам пасля Кароны{{sfn|Rubin|2004|p=37}}.|заўв.}}, дамагалася прызнання спадчыннікам Альфонса. Змоўшчыкі думалі арыштаваць караля і каралеву, абвясціць каралём прынца і правіць ад яго імя{{sfn|Durham|1854|p=235}}. Пад уціскам арыстакратыі кароль у 1464 годзе згадзіўся перадаць магістэрства Ордэна Сант'яга Альфонсу, які мусіў быць пад абаронай маркіза Вільена. Пры гэтым інфант мусіў абяцаць ажаніцца з Бельтранехай, за што атрымліваў тытул прынца Астурыйскага і прызнаваўся спадкаемцам стальца{{sfn|Durham|1854|p=236}}. У наступным годзе ў [[Авіла|Авіле]] [[Авільскі фарс|сабраліся змоўшчыкі]], якія абвясцілі Альфонса каралём, а Энрыке зрынутым{{sfn|Durham|1854|p=237}}{{sfn|Rubin|2004|p=42}}. Абразлівыя для караля дзеянні падчас цырымоніі ў Авіле прычыніліся да падтрымкі караля многімі гарадамі{{sfn|Альтамира-и-Кревеа|1951|с=254}}. Пачаліся хваляванні, якія скончыліся ў ліпені 468 года раптоўнай, з падазрэннямі на атручэнне, смерцю Альфонса{{sfn|Prescott|1841|p=73}}, бо Ізабела адмовілася падрымаць мяцежнікаў{{sfn|Rubin|2004|p=53}}. Праз два месяцы быў заключаны [[дагавор каля Быкоў Гісанда]], які рэгуляваў спадчыну стальца. Паводле яго, спадкаемніцай Энрыке з тытулам прынцэсы Астурыйскай абвяшчалася Ізабела ў абмен на абавязальніцтва браць шлюб толькі са згоды караля, які, аднак, не мог прымусіць Ізабелу да шлюбу. Пратэсты каралевы, якая патрабавала захаванне правоў сваёй дачкі, не прымаліся да ўвагі{{sfn|Durham|1854|p=238}}.