Тэрэза Станіславаўна Голуб: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 35:
 
У складзе творчага калектыву тэксталагаў займалася вывучэннем творчай спадчыны класікаў беларускай літаратуры з мэтай падрыхтоўкі да выдання навукова каментаванага збору твораў Максіма Гарэцкага ў 4 тамах (1884 - 1986) і двух дадатковых тамоў: «Творы» (1990), «Гісторыя беларускае літаратуры» (1992), Петруся Броўкі ў 9 тамах (1987 - 1992), Янкі Купалы ў 9 тамах (1995 - 2003); Якуба Коласа ў 20 тамах (2007 - 2012), Івана Шамякіна ў 23 тамах (2010 - 2014).
 
На працягу 2001 - 2013 гг. паралельна з асноўнымі працоўнымі абавязкамі была старшынёй прафсаюзнага камітэта прафсаюзнай арганізацыі Інстытута літаратуры НАН Беларусі (2001 - 2006), членам Рэспубліканскага камітэта прафсаюзаў работнікаў НАН Беларусі (2002 - 2009). Спявала у хоры НАН Беларусі(харавая капэла НАН Беларусі).
 
На працягу 2003 - 2013 гадоў з'яўлялася членам Вучонага савета Інстытута літаратуры НАН Беларусі; старшынёй атэстацыйнай камісіі; старшынёй Экспертнай камісіі па матэрыялах, падрыхтаваных для адкрытай публікацыі і інш.
 
Займаецца пошукавай работай, папулярызацыяй беларускай літаратуры i мовы, выступае з дакладамі на навуковых канферэнцыях, з лекцыямі перад студэнтамі ВНУ i вучнямi школ, на радыё і тэлебачанні.