Ула (аграгарадок): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др троху вікіфікацыі
Радок 3:
 
==Гісторыя==
Вядомы з [[14 ст.]] як невялікае паселішча ў [[Полацкае княства|Полацкім княстве]], з [[16 ст.]] мястэчка ў [[Полацкае ваяводства|Полацкім ваяводстве]] [[ВКЛ]]. Належала С. Саковічу (1440 г.) і яго жонцы, Я. Ю. Гальшанскаму (1546), М. Ю. Радзівілу (1551), Кішкам, Жабам. У час [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] (1558–1583), паводле загаду караля [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], для абароны вусця р. Улы, тут у 156З г. пачалося будаўніцтва [[Ульскі замак|Ульскага замка]]. Але работы, якімі кіраваў венецыянскі інжынер, былі спынены нападам атрада рускіх войск; будаўнікі загінулі. У 1567 г. на гэтым месцы па загадзе ўжо цара [[Іван IV|Івана IV]] пабудавалі драўляную крэпасць — сцены-гародні, 8 вежаў, у т.л. вароты і брамкі. У 1568 г. гетман [[Раман Сангушка]] нечаканым штурмам захапіў Ульскія ўмацаванні. Пазней замак аднавілі, а ў 1580 г. паводле загаду [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]] насыпалі вал (вышынёй 6 м). У 1577 г. Ула атрымала [[магдэбургскае права]] і герб: у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16–18 ст. Ула належала князям Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, А. Д. Меншыкаву, Патоцкім, Рэутам. У [[ВайнуВайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654–16671654-1667|вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654–1667)]] Ула значна пацярпела ад ваенных дзеянняў, замак быў поўнасцю знішчаны і болей не аднаўляўся. У 1669 г. на яго месцы заснаваны касцёл і кляштар дамініканцаў (паводле іншых звестак, у 1678 г., зачынены ў 1832 г.). У 1764 г. Ула налічвала да 600 жыхароў. 3 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, гандлёвае мястэчка Лепельскага павета Полацкай (у 1793 – 1796 гг.), з 1802 г. [[Віцебская губерня|Віцебскай]] губерняў, з 1796 да 1802 гг. у Полацкім павеце, з 1861 г. – цэнтр воласці. У 1850 г. – 1041 жыхар. У 1881 г. у мястэчку знаходзіліся валасное праўленне, 3 царквы (адна з іх, Пакроўская, пабудавана ў 1857 г.), касцёл, сінагога, школа, 4 яўрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 лавак, 6 заезных дамоў. Побач з Улай (1 км), у маёнтку Аўгустберг, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасці лоцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх па Дзвіне ў [[Рыга|Рыгу]].
 
3 17.07.1924 г. Ула – цэнтр Ульскага раёна Полацкай акругі (да 26.07.1930 г.), з 08.07.1931 г. у Бешанковіцкім раёне, з 20.02.1938 г. у Віцебскай вобласці, з 27.09.1938 г. — гарадскі пасёлак. У [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] з ліпеня 1941 да 26.06.1944 г. акупіравана гітлераўцамі. 3 09.09.1946 да 17.12.1956 г. гарадскі пасёлак зноў быў цэнтрам адноўленага Ульскага раёна.