Трэнціна — Альта-Адыджэ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вядомыя асобы: -1, перанесены ў МН
др Граматыка., перанесена: меньш → менш (3) з дапамогай AWB
Радок 62:
 
== Сельская гаспадарка ==
Сельская гаспадарка займае прыкладна 1/6 тэрыторыі і арыентавана на такія культуры, як садавіна, гародніна і выраб віна высокай якасці. Занятасць у сельскай гаспадарцы зменьшыласязменшылася з 16,7 % у 70-х гг. да 12 % у [[1987]] годзе. Некаторую ролю граюць калектыўная маёмасць на лясы і пашаныя палі. Найбольш значнымі культурамі з'яўляюцца яблыкі (43.5 % ад усёй Італіі). Вельмі развітым з'яўляецца вінаградарства. Выраб він не вельмі вялікі, але віна маюць вельмі высокую якасць. Таксама значную ролю грае вырошчванне агародніны і кармавых культур. Значнае развіццё мае жывёлагадоўля. У летнія месяцы жывёлы пасуцца высока ў гарах на вышыні да 2.000 м, а ў восень скот вяртаецца назад да наступнай вясны. У апошні час больш папулярным робіцца стабільная жывёлагадоўля, калі жывёлы знаходзяцца ў стайнях нават летам. Выраб малака і мяса даволі высокі і перавышае патрэбы насельніцтва. Развіта свіна- і птушкагадоўля. Вельмі распаўсюджанымі ў сельскай гаспадарцы з'яўляюцца кааперацівы, якія вырабляюць 100 % малака, 75 % садавіны і 70 % вінаграда для віна.
 
== Насельніцтва ==
Вобласць не мае лінгвістычнага альбо культурнага адзінства. Больш за 66 % жыхароў правінцыі [[Бальцана]], якая да [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] ўваходзіла ў аўстрыйскі [[Ціроль]] размаўляюць на [[нямецкая мова|нямецкай мове]]. Насельніцтва, якое размаўляе па-італьянску, — гэта перасяленцы. Трэцяя группа (4.2 %) складаецца з грамадзян, якія размаўляюць на мове [[ладына]]. Яны пражываюць у горных вобласцях [[Валь-Гардэна]], [[Валь-ды-Фаса]], [[Валь-Бадыа]] і ў наваколлі [[Ортэс–Чеведале]]. У Альта-Адыджэ нямецкая мова мае роўныя правы з італьянскай і выкладаецца ў школах і выкарыстоўваецца ў справаводстве. У Трэнціна размаўляюць па-італьянску. Шчыльнасць насельніцтва ў Трэнціна-Альта-Адыджэ найменьшаянайменшая ва ўсёй краіне, з-за горнай мясцовасці. Толькі ў катлавінах [[Трэнта]], [[Бальцана]], [[Мерана]] і [[Раверэта]] шчыльнасць складае каля 500 жыхароў на км². у некаторых горных далінах, шчыльнасць не дасягае 10-15 жыхароў на км². Як і ва ўсіх рэгіёнах, насельніцтва імкнецца пераехаць з горных раёнаў у цэнтры далінаў. Найбольшую інтэнсіўнасць гэты працэс мае ў [[Трэнта]]. Каля 38 % насельніцтва жыве ў камунах, з насельніцтвам меньшменш 3.000 жыхароў.
 
== Культура ==