Скалат: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up, перанесена: па крайняй меры → прынамсі з дапамогай AWB
Радок 67:
 
== Гісторыя ==
Першая згадка пра Скалат як пра сяло сустракаецца ў пісьмовых крыніцах, датаваных 1512 г., калі ён уваходзіў да [[Церабаўля]]нскага павета [[Рускае ваяводства|Рускага ваяводства]]. На мяжы XVI—XVII ст. ад караля [[Жыгімонт III Ваза|Жыгімонта III Вазы]] мястэчка атрымала [[Магдэбургскае права|магдэбургскае права]] і ў 1600 г. ўжо стала лічыцца самакіраваным горадам. Уладальнікамі Скалата ў часы [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] былі шляхцічы Каліноўскія герба Калінава, пасля — Тарлы, а ў канцы XVIII ст. — Панятоўскія герба «Цёлак». У 1766 г. правы горада на магдэбурію былі пацверджаны граматай караля [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]].
 
Вялікага бедства жыхарам Скалата наносілі частыя напады [[Крымскае ханства|татарскіх]] ордаў, рэгулярнага [[Асманская імперыя|турэцкага]] войска. У 1675 г. войскі [[Паша (тытул)|пашы]] Ібрагіма Шышмана цалкам разбурылі горад. Тады крэпасць горада спрабавалі ўзяць, але беспаспяхова, каронныя войскі пад камандаваннем караля [[Ян III Сабескі|Яна III Сабескага]].
Радок 74:
 
== Замак ==
Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада, у пойме ракі Гнілой. Пабудаваны ён у 1630 г. галіцкім мечнікам Кшыштафам Віхроўскім герба [[Помян (герб)|Помян]] у форме няправільнага чатырохвугольніка. На той час замак ахоўваў пад’езды да горада, а цяпер знаходзіцца ў самым цэнтры населенага пункта. З поўначы і ўсходу яго атачаў роў глыбінёй да 2 метраў, запоўнены рачной вадой. З двух іншых бакоў доступ да крэпасці перакрывалі балоты. Самай доўгай быў паўночны бок фарпоста (92 метра), паўднёвы і заходні мелі па 72 метра, самая кароткая — ўсходняя сцяна — мела 63 метра даўжынёй. На рагах стаялі (і стаяць да гэтага часу) пяцікутныя ў плане вежы. Верагодна, сажалка ля замка таксама мела пэўную ролю ў абароне замка: па крайняй мерыпрынамсі, сведчанне аб ёй ёсць у касцёльных кнігах яшчэ за 1728 г.
 
Замак пацярпеў у 1648 і 1651 гг. падчас [[Паўстанне Хмяльніцкага|Хмяльніччыны]]: атрады казакоў захапілі і разбурылі крэпасць. Падчас войнаў з туркамі (1672—1675 гг.) крэпасць была моцна разбурана і страціла свае абарончыя функцыі. Улетку 1675 г., у прыватнасці, яе штурмавала войска [[Ян Сабескі|Яна Сабескага]] — будучага караля. У канцы XVII ст. новы ўладальнік замка Ян Фірлей перабудаваў яго і выкарыстаў як сваё жыллё. На замкавым двары, паблізу ўсходняй сцяны, вырастае палац, у паўночна-ўсходняй сцяне з’яўляецца каменная ўязная брама з двума меньшымі ўваходамі па баках, пышна дэкараваная разным каменнем, вазамі і мемарыяльнай дошкай з апісаннем гісторыі замка. Старыя вежы таксама абнавілі: два верхніх яруса пабудавалі з цэглы і абліцавалі часанымі блокамі вапняка. Сцены замка з усіх бакоў дасягалі 6-метровай вышыні і двухметровай таўшчыні.