Каадай: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Правілы арфаграфіі 2008., перанесена: папа → Папа з дапамогай AWB
Тэг: Адменена
адкат правак Belarus2578Bot
Тэг: Ручны адкат
Радок 3:
 
==Гісторыя==
Заснавальнікам каадай з'яўляецца Ле Ванг Чунг, [[в'еты|в'етнамскі]] чыноўнік на службе каланіяльнай [[Францыя|французскай]] адміністрацыі. Пасля заканчэння службы ён пераехаў у [[гара|горы]], дзе займаўся [[медытацыя]]й. У [[1926]] г. Ле Ванг Чунг абвясціў сябрам, што ўвайшоў у кантакт з [[бог|найвышэйшай істотай]] ''каадай'' і атрымаў ад яе праўдзівае паведамленне. У [[горад Тэйнінь|горадзе Тэйнінь]] на поўдні [[В'етнам]]а быў заснаваны галоўны [[храм]] каадай. Колькасць прыхільнікаў хутка расла. Вернікі каадай падтрымлівалі вызваленне В'етнама ад французскай каланіяльнай акупацыі, а потым у гады [[Вайна ў В'етнаме|В'етнамскай вайны]] — аб'яднанне краіны.
 
У наш час каадай з'яўляецца [[рэлігія]]й, афіцыйна прызнанай у В'етнаме, налічвае некалькі мільёнаў вернікаў, пераважна на поўдні краіны, а таксама сярод в'етнамскіх эмігрантаў у [[ЗША]], [[Аўстралія|Аўстраліі]] і Францыі.
 
==Вучэнне==
У аснове каадай палягаюць традыцыйныя [[будызм|будысцкія]] культы, [[даасізм]], [[канфуцыянства]] і [[хрысціянства]]. Згодна вучэнню прыхільнікаў гэтай [[рэлігія|рэлігіі]], [[бог]] ''каадай'' нарадзіўся ў выніку вялікага выбуху і стварыў з мужчынскага і жаночага пачаткаў вядомы нам [[сусвет]]. Мужчынскі пачатак часцяком атаесамляецца з [[Буда]]й або Богам-бацькам, а жаночы з Маці-Будай або Богам-маці. На працягу [[гісторыя|гісторыі]] існавалі тры перыяды распаўсюджвання каадай — два ў форме будызму, а апошні — у форме вучэння Ле Ванг Чунга. Цікава, што другая форма таксама ўключала вучэнні [[Канфуцый|Канфуцыя]], [[Ісус Хрыстос|Ісуса]], [[Лаа-Цзы]]. Прыхільнікі каадай шануюць [[Жанна д'Арк|Жанну д'Арк]], [[Віктор Гюго|Віктора Гюго]], [[Леў Мікалаевіч Талстой|Льва Талстога]], [[Сунь Ятсен|Сунь Ятсена]]а і інш.
 
У выніку прытрымлівання рэлігіі каадай набожны вернік можа дасягнуць стадый святога, мудраца і Буды. Каадаісты вераць у цыклы перараджэнняў, ад якіх вызвалены толькі Буда.
 
==Арганізацыя==
Каадай не мае адзінай арганізаванай царквы, фактычна падзяляецца на 6 буйных [[секта|сект]], але галоўную ролю адыгрывае арганізацыя храма ў [[горад Тэйнінь|горадзе Тэйнінь]]. На чале яе стаіць духоўны правадыр ''зяя-тонг''. Яго звычайна прызнаюць і прыхільнікі з іншых сект. Сама арганізацыя падзяляецца на заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы, чым нагадвае [[дзяржава|дзяржаву]]. Духоўная [[іерархія]] запазычана з [[каталіцызм]]у. У каадаістаў ёсць свой Папапапа, кардыналы, біскупы і г. д.
 
==Культ==