Віталь Уладзіміравіч Кутузаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: афармленне з дапамогай AWB
др →‎Біяграфія: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: напрыканцы → пад канец з дапамогай AWB
Радок 39:
Дзякуючы бліскучаму выступленню ў «Авеліна», Кутузавым пачынаюць цікавіцца клубы Серыі A. У выніку палову правоў на беларускага футбаліста коштам 1,5 мільёна еўра набывае генуэзская «Сампдорыя», за якую Кутузаў выступаў у 2004—2006 гадах. У асноўным складзе «Сампдорыі» Віталь выходзіў не вельмі часта, але заўзятары каманды высока цанілі футбаліста за яго скіраванасць на атакуючыя дзеянні, а таксама за шматпрофільнасць: на полі Кутузаў мог выконваць ролі страйкера, адцягнутага форварда і нават вінгера. У першым сезоне ў складзе генуэзскай каманды Віталь выйшаў на поле 33 разы і адначыўся 4 забітымі мячамі. У наступным сезоне ва ўсіх турнірах Віталь з’явіўся ў складзе 34 разы і забіў 3 мячы.
 
У 2006 заключыў кантракт на 3 гады «Пармай» (у зваротным шляху ў Геную накіраваўся форвард Эмільяна Банаццолі), за якую выступаў да 2009 года. У складзе «крыжаносцаў» з’явіўся на полі ўсяго 9 разоў і не адзначыўся забітымі мячамі. У сезоне 2007/2008 сыходзіў у арэнду ў клуб Серыі B «Піза». За «Пізу» Кутузаў зноў пачаў шмат забіваць: 10 галоў у 37 гульнях. Аднак нядрэнныя выступы сапсавала траўма, якую Віталь атрымаў напрыканцыпад канец красавіка.
 
З-за фінансавых праблем «Піза» не змагла выкупіць кантракт Кутузава, і футбаліст вярнуўся у склад «Пармы». Падчас зімняга трансфернага перыяду Кутузавым зацікавіўся клуб Серыі B «Бары». Свой першы гол у чырвона-белай футболцы Кутузаў забіў 8 сакавіка 2009 года ў вароты клуба «Сасуола». Да канца сезону Кутузаў забівае яшчэ 4 разы, і застаецца ў «Бары» яшчэ на сезон. А сам клуб вяртаецца ў Серыю A.