Янка Запруднік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: напрыканцы → пад канец з дапамогай AWB
Радок 6:
Сяргей Вільчыцкі нарадзіўся ў мястэчку [[гарадскі пасёлак Мір|Мір]] на Карэліччыне, калі гэтая частка Беларусі была пад уладай [[Польская Рэспубліка, 1918—1939|Польшчы]]. Бацькі, настаўнікі па адукацыі, гаспадарылі на зямлі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР сям'я Вільчыцкіх падлягала высылцы ў [[Сібір]], але гэтаму перашкодзіў [[Вялікая Айчынная вайна|напад нацысцкай Германіі на СССР]].
 
У гады нямецкай акупацыі Сяргей Вільчыцкі закончыў у Міры пачатковую школу (1942), затым у [[Баранавічы|Баранавічах]] — прагімназію і тры курсы (з чатырох) гандлёвай школы (1943-44). Належаў да [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]]. Набліжэнне савецкай арміі да Баранавіч вымусіла Сяргея Вільчыцкага да адыходу ў Германію: ён запісаўся ў дапаможную службу нямецкай авіяцыі (Luftwaffehelfer). За месяц да капітуляцыі Германіі быў пераведзены ў дывізію [[30 грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС (Германія, 1918-1945)|«Беларусь»]] (пад камандаваннем [[Францішак Кушаль|Францішка Кушаля]]), якая напрыканцыпад канец красавіка [[1945]] перайшла ў [[Баварыя|Баварыі]] да амерыканцаў. З 1945 быў скаўтмайстрам «Згуртавання Беларускіх Скаўтаў на Чужыне»<ref>{{кніга|аўтар =Лозка А.Ю. |загаловак = Беларускі скаўтынг |месца =Мінск |выдавецтва =Полымя |год = 1997|старонак = 188 |isbn =985-07-0213-3 |тыраж =2500 }}</ref>. Потым паступіў на медыцынскі факультэт [[Цюбінгенскі ўніверсітэт|Цюбінгенскага ўніверсітэта]]. Да мая 1946 знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі.
 
Сяргей Вільчыцкі пасля палону прыехаў у беларускі лагер для перамешчаных асоб у [[Рэгенсбург]]у, які ў ліпені 1946 быў пераведзены ў [[Міхельсдорф]]. Як былому ваеннапалоннаму атрымаць статус перамешчанай асобы яму было немагчыма, таму давялося «згубіць» дакументы, з якімі яго адпусцілі з амерыканскага палону, і ўзяць прозвішча Яна Запрудніка з Вільні, што па нейкай прычыне пакінуў лагер. З гэтага часу Сяргей Вільчыцкі стаў Янкам Запруднікам, захаваўшы гэта прозвішча на ўсё жыццё.