Галобы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: рыма- ==> рымска-, перанесена: рыма-каталіцкі → рымска-каталіцкі з дапамогай AWB
Радок 73:
У гады [[Паўночная вайна (1700—1721)|Паўночнай вайны]], калі тут у 1708 г. з’явілася шведскае войска, месцічы аказвалі супраціў, за што шведы ў 1708 г. спалілі вёску дашчэнту. Старыя Галобы былі размешчаны ў 3 км на поўнач, у раёне Стахора. Цяпер на гэтым месцы можна знайсці толькі аскепкі цэглы і іншыя прыкметы паселішча людзей. Пасля вайны сярод лесу, уздоўж старога гасцінца [[Ковель]] — Мельніца, сяляне пачалі будаваць сабе жытло, закладваць аснову сучасных Галобаў.
 
У пачатку XVIІІ ст. сяло належала шляхціцам Ерузальскім (Ярузэльскім). Пры Юзафе Ерузальскам тут быў пабудаваны рымарымска-каталіцкі касцёл (1711—1728 гг.) у стылі [[барока]] на месцы старога, па некаторых дадзеных, спаленага шведамі ў 1708 г. У першай палове XVIІІ ст. у цэнтры старадаўняга парку размясціўся палац шляхціцаў Вільгаў-Ерузальськіх. На трохкутным тымпане франтона палаца быў размешчаны фамільны герб Вільгаў, што было зроблена па загадзе генерал-маёра Францішка Фабіяна Вільга (Franciszek Fabian Wilga), жанатага на Тэафіле Ерузальскай, які быў ініцыятарам будаўніцтва палаца ці, прынамсі, яго перабудовы, калі ён быў пабудаваны яго цесцем Юзафам Ерузальскім. Лічыцца, што асабняк быў узведзены не пазней 1730—1735 гг. Знешне ён нагадваў палац [[Чартарыйскія|Чартарыйскіх]] у [[Люблін]]е (узведзены ў другой палове XVIІ ст., у 1725—1728 гг. перабудаваны архітэктарам Францыскам Майерам). Падчас пажару ў сяр. ХІХ ст. палац быў разбураны. Цяпер ад яго застаўся толькі земляны насып. У парку быў участак, абнесены высокім частаколам, дзе свабодна блукалі дзікія звяры. Таму тую частку парку доўга называлі Звярынцам. Аб былой велічы і раскошы магнатаў Вільгаў сведчыць каменная вежа, якая служыла раней уязной брамай у палац, і двухпавярховы дом другой паловы ХІХ ст.
 
У 1783 г. новы ўладальнік Галабоў, сын Францішка чарнігаўскі ваявода [[Людвік Вільга]] пабудаваў у сяле царкву. У тым жа годзе ён дабудаваў дзве капліцы пры каменным касцёле Арханёла Міхаіла. 24 красавіка 1786 г. у вежу касцёла трапіла маланка і ён пацярпеў ад пажару. У 1793 г. Людвік Вільга адбудаваў касцёл. У 1795 г. у Галобах налічвалася 90 двароў і 615 жыхароў.
Радок 85:
З студзеня 1940 г. Галобы — цэнтр Галобскага раёна. 21 студзеня 1958 г. Галобы далучылі да [[Ковэльскі раён|Ковельскага раёна]], пасля некаторы час яны былі ў складзе [[Ражышчанскі раён|Ражышчанскага раёна]] (1962—1963 гг.). За час нямецкай акупацыі падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] немцы вывезлі з пасёлка амаль 350 чалавек на працы ў [[Трэці рэйх|Нямеччыну]], спалілі 48 дамоў. Галобы занята [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміяй]] 16 сакавіка 1944 г.
 
У 1957 г. Галабам прадастаўлены статус пасёлка гарадскога тыпу. У пасёлку ёсць краязнаўчы музей. 14 жніўня 2015 г. была ўтворана Галобская [[Аб’яднаная тэрытарыяльная грамада|аб’яднаная тэрытарыяльная грамада]].
 
{{Зноскі}}