Тры колеры: Сіні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, шаблон
др арфаграфія, перанесена: кінафествал → кінафестывал з дапамогай AWB
Радок 31:
Жулі даведваецца, што яе расшуквае хлопец, які быў сведкам аварыі. Пры сустрэчы, малады чалавек аддае ёй нацельны [[крыж]]ык, што ён знайшоў ля машыны, і расказвае пра апошнія словы Патрыса. Жулі ўзяць крыжык адмаўляецца. Неўзабаве яе знаходзіць Аліўе, які вось ужо некалькі месяцаў беспаспяхова шукаў яе. Аліўе вельмі моцна яе кахае, але Жулі адштурхвае яго.
 
Аднойчы сярод ночы Жулі прачынаецца ад тэлефоннага званка. Люсіль у роспачы просіць, каб Жулі прыехала да яе, і тая неахвотна згаджаецца. Люсіль расказвае Жулі, што гэтай ноччу ўбачыла сярод наведвальнікаў бардэлю свайго бацьку. Гэта моцна шакіравала яе, і таму ёй патрэбна была падтрымка. Падчас размовы Люсіль заўважае, што Жулі паказваюць па тэлевізары. У рэпартажы вядзецца гаворка пра тое, што Аліўе захаваў копію партытуры яе мужа і хоча працягнуць пісаць канцэрт. Аднак Аліўе адзначае, што пранікнуць у задумы Патрыса складана і калі хто і мог бы яму дапамагчы ў гэтым, то толькі Жулі. Жулі знаходзіць Аліўе, яна абурана яго ўчынкамі і ўсё ж згаджаецца дапамагчы. Сярод рэчаў мужа, якія захаваў Аліўе, Жулі знаходзіць фотаздымак, на якім Патрыс з невядомай жанчынай. Жулі даведваецца, што ў яе мужа на працягу некалькіх гадоў быў раман з жанчынай па імі Сандрын ([[Фларанс Пернэль]]), якая працуе адвакатам. Жулі вырашае сустрэцца з ёй і высочвае Сандрын. Уступіўшы з ёй у размову, Жулі даведваецца, што тая цяжарная ад свайго палюбоўніка Патрыса. Жулі бачыць на шыі Сандрын крыжык — падарунак Патрыса — і разумее, што Патрыс сапраўды кахаў гэтую жанчыну. Замест таго, каб загарэцца нянавісцю да сваёй былой саперніцы і нябожчыка-мужа, Жулі робіць нешта нечаканае. Яна адмяняе продаж свайго асабняка і прапануе Сандрын і яе будучаму дзіцяці пасяліцца там.
 
У заключнай частцы фільма выконваецца дапісаны Аліўе і Жулі «''Канцэрт на аб’яднанне Еўропы''». Сольны жаночы голас у суправаджэнні хора спявае на грэчаскай мове так званы «''[[Гімн любові]]''», тэкст 13-га раздзелу [[Першы ліст да Карынфян Святога Апостала Паўла|Першага ліста да Карынцянаў]]. У той жа час на экране змяняюцца выявы людзей. Твары Жулі і Аліўе, якія займаюцца каханнем. Хлопец Антуан, на шыі якога крыжык, што пакінула яму Жулі. У доме састарэлых памірае маці Жулі. Твар Люсіль на фоне чырвонай сцэны бардэля. Твар Сандрын, якая пры дапамозе {{нп5|Ультрагукавое даследаванне|ультрагуку|en|Medical ultrasound}} глядзіць на хлопчыка ў сваім чэраве. Зрэнка Аліўе, у якой адлюстроўваецца аголеная фігура Жулі. І твар самой Жулі, якая ўпершыню з моманту трагедыі плача.
Радок 122:
Пры працы над фільмам практычна ўся музыка пісалася да пачатку здымкаў<ref>{{артыкул|аўтар=Geoffrey Macnab, Chris Darke.|загаловак=Working with Kieślowski|арыгінал=|спасылка=|выданне=Sight and Sound|тып=|месца=|год=1996|том=6|нумар=5|старонкі=20}}</ref>. Кеслёўскі адзначае, што «''ў пэўным сэнсе, „Сіні“ здымаўся як ілюстрацыя да музыкі''»{{sfn|Film Music: Screencraft|2000}}.
 
За музыку да фільма Збігнеў Прайснер быў узнагароджаны Прэміяй [[Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса|Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса]]<ref name="LAFCA, Awards for 1993" />, а таксама намініраваны на «''[[Залаты глобус]]''»<ref name="Golden Globes" /> і «''[[Сезар]]''»<ref name="Cesar" />. [[Тры колеры: Сіні (саўндтрэк)|Саўндтрэк карціны]] быў выдадзены [[7 снежня]] [[1993]] года лэйблам «''[[Virgin]]''»<ref name="AllMusic" /> і стаў сёмым альбомам у кар’еры Збігнева Прайснера. Рэліз саўндтрэка заімеў высокую папулярнасць ва ўсім свеце, а ў Польшчы атрымаў статус залатога<ref name="ZPAV, Złote płyty 1996" />, а потым плацінавага дыска<ref name="ZPAV, Platynowe płyty 1996" />. Саўндтрэк сабраў шматлікія хвалебныя водгукі і неаднаразова перавыдаваўся<ref name="Discogs" />.
 
== Пракат і зборы ==
Радок 168:
 
== Узнагароды ==
Фільм «''Тры колеры: Сіні''» быў адзначаны ажно сямю прызамі на 50-ым [[Венецыянскі кінафестываль|Венецыянскім кінафестывалі]], у тым ліку галоўнай узнагародай кінафествалюкінафестывалю — «''[[Залаты леў|Залатым ільвом]]''». Апроч таго фільм быў удастоены трох прэмій «''[[Сезар]]''», трох намінацый на «''[[Залаты глобус]]''», намінацыі на [[Еўрапейская кінапрэмія за найлепшы еўрапейскі фільм|Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм]] і шматлікіх іншых узнагарод<ref name="IMDb, awards" />.
 
Паводле інфармацыі сайта «''[[Internet Movie Database]]''» фільм быў адзначаны 21 кінаўзнагародай і 17 намінацыямі<ref name="IMDb, awards" />: