Радае Доманавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9:
У 1895 годзе Дамановіч атрымаў сваё першае прызначэнне – пасаду выкладчыка ў [[Пірот|Піроце]], на поўдні Сербіі, рэгіёне, які толькі нядаўна быў вызвалены ад акупацыі [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]]. У Піроце сустрэў [[Яша Прадановіч|Яшу Прадановіча]] (1867–1948), настаўніка і актывіста, сяброўства з якім сфармавала яго палітычныя погляды. Таксама там ён сустрэў сваю будучую жонку Наталлю Ракетыч (1875–1939), небагатую школьную настаўніцу з [[Сремскі Карлаўцы|Сремскіх Карлаўцаў]], якая будзе падтрымліваць яго на працягу ўсяго яго жыцця, і ад якой народзіцца тры дзяцяці.
 
Пасля ўступлення ў апазіцыйную Народна-радыкальную партыю, ёнДамановіч уступіў у канфлікт з рэжымам [[Дынастыя Абрэнавічаў|дынастыі Абрэновічаў]], і да канца 1895 года ён быў пераведзены ва [[Ўране]], а затым у 1896 году зноў пераведзены ў [[Лeскaвац]]. Пісьменніцкая кар’ера Дамановіча таксама пачалася падчас яго выкладання, калі ў 1895 годзе ён апублікаваў свой першы рэалістычны аповяд. Пасля свайго першага публічнага выступу супраць урада ў 1898 годзе і ён, і ягоная жонка былі звольненыя з дзяржаўнай службы, і Дамановіч пераехаў з сям’ёй у Бялград.
 
У [[Бялград|Бялградзе]] ён пачаў працаваць з калегамі-пісьменнікамі ў тыднёвіку «Зорка» і апазіцыйнай палітычнай газеце «Рэха». У гэты час ён пачаў пісаць і публікаваць свае першыя сатырычныя апавяданні, такія як «Дэман» і «Адмена запалу». Слава прыйшла да Радое пасля публікацыі яго самых вядомых апавяданняў «Правадыр» (1901) і «Страдыя» (1902), у якіх ён адкрыта крытыкаваў і выкрываў крывадушнасць і памылкі рэжыму.